Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка пагутарыў з Мадура і паабяцаў падтрымку Вэнэсуэле

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 26.01.2019 09:34
Таксама ён падкрэсьліў, што Беларусь пасьлядоўна выступае за мірнае ўрэгуляваньня ўнутранай сытуацыі ў Вэнэсуэле выключна ў рамках прававога поля і канстытуцыі краіны.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Лукашэнка пагутарыў з Мадура і паабяцаў падтрымку Вэнэсуэле
Аляксандр Лукашэнка правёў тэлефонную размову з прэзыдэнтам Вэнэсуэлы Нікаласам Мадура, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.
Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок старанна адсочвае сытуацыю ў дружалюбнай Вэнэсуэле й суперажывае чарговаму вітку напружанасьці, які падсілкоўваецца дэструктыўнымі сіламі як унутры, так і па-за межамі краіны.
Таксама ён падкрэсьліў, што Беларусь пасьлядоўна выступае за мірнае ўрэгуляваньня ўнутранай сытуацыі ў Вэнэсуэле выключна ў рамках прававога поля і канстытуцыі краіны.
«Катэгарычна не падтрымліваем любое зьнешняе ўмяшаньне ва ўнутраныя справы сувэрэннай дзяржавы, у тым ліку скіраванае на дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне», – заявіў Лукашэнка.
Ён таксама запэўніў, што Вэнэсуэла заўсёды можа разьлічваць на падтрымку беларускага боку.
Чарговая хваля беспарадкаў у Вэнэсуэле адбылася пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Паводле афіцыйных вынікаў, Нікалас Мадура быў пераабраны на новы тэрмін. Аднак яго канкурэнт па перадвыбарчай гонцы, лідэр апазыцыі Хуан Гуайда абвясьціў сябе выканаўцаў абавязкаў прэзыдэнта, а затым прынёс прысягу на вуліцы пры падтрымцы сваіх прыхільнікаў. Гуайда прызналі лідэры шэрагу буйных дзяржаваў, у тым ліку ЗША.
Падчас антыўрадавых акцыяў, якія прайшлі ў Вэнэсуэле, загінула 36 чалавек, болей за 500 былі арыштаваныя.
Вэнэсуэла перажывае цяжкі эканамічны крызіс з рэзкім падзенем узроўню жыцьця. Антыурадавыя акцыі адбываюцца тут з 2014 года.


Аляксандр Лукашэнка правёў тэлефонную размову з прэзыдэнтам Вэнэсуэлы Нікаласам Мадура, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок старанна адсочвае сытуацыю ў дружалюбнай Вэнэсуэле й суперажывае чарговаму вітку напружанасьці, які падсілкоўваецца дэструктыўнымі сіламі як унутры, так і па-за межамі краіны.
Таксама ён падкрэсьліў, што Беларусь пасьлядоўна выступае за мірнае ўрэгуляваньня ўнутранай сытуацыі ў Вэнэсуэле выключна ў рамках прававога поля і канстытуцыі краіны.

«Катэгарычна не падтрымліваем любое зьнешняе ўмяшаньне ва ўнутраныя справы сувэрэннай дзяржавы, у тым ліку скіраванае на дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне», – заявіў Лукашэнка.

Ён таксама запэўніў, што Вэнэсуэла заўсёды можа разьлічваць на падтрымку беларускага боку.

Чарговая хваля беспарадкаў у Вэнэсуэле адбылася пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Паводле афіцыйных вынікаў, Нікалас Мадура быў пераабраны на новы тэрмін. Аднак яго канкурэнт па перадвыбарчай гонцы, лідэр апазыцыі Хуан Гуайда абвясьціў сябе выканаўцаў абавязкаў прэзыдэнта, а затым прынёс прысягу на вуліцы пры падтрымцы сваіх прыхільнікаў. Гуайда прызналі лідэры шэрагу буйных дзяржаваў, у тым ліку ЗША.

Падчас антыўрадавых акцыяў, якія прайшлі ў Вэнэсуэле, загінула 36 чалавек, болей за 500 былі арыштаваныя. Вэнэсуэла перажывае цяжкі эканамічны крызіс з рэзкім падзенем узроўню жыцьця. Антыурадавыя акцыі адбываюцца тут з 2014 года.

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт