Восем тысяч менчукоў прыцягнута ў 2018 годзе да адказнасьці за хатні гвалт
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
25.01.2019 15:32
Паводле зьвестак міліцыі, у суткі па Менску рэгіструецца 35-40 правапарушэньняў у сем'ях.
youtube.com/screen
Амаль 8 тысяч менчукоў прыцягнута ў 2018 годзе да адміністрацыйнай адказнасьці за хатні гвалт.
У 2018 годзе 743 менчукі атрымалі ахоўныя прадпісаньні за хатні гвалт, распачата 238 крымінальных спраў прэвэнтыўнай накіраванасьці і амаль 1,5 тысячы чалавек накіравана ў ЛПП, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» у ГУУС Менгарвыканкама.
Паводле зьвестак міліцыі, у суткі па Менску рэгіструецца 35-40 правапарушэньняў у сем'ях. Часьцей за ўсё прычынай сямейна-бытавых канфліктаў становіцца злоўжываньне алькаголем і вымушанае сумеснае пражываньне былых мужа і жонкі або іншых сваякоў, з якімі захоўваюцца непрыязныя адносіны.
У 2018 годзе да адміністрацыйнай адказнасьці за хатні гвалт у Менску прыцягнуты 7 871 чалавек, амаль 1,5 тысячы грамадзян накіравана ў ЛПП за зьдзяйсьненьне 4 і больш адміністрацыйных парушэньняў у стане алькагольнага апʼяненьня, 743 дэбашырам выдадзены ахоўныя прадпісаньні, згодна з якімі яны абавязаны пакінуць месца жыхарства на тэрмін ад 3 да 30 сутак з забаронай распараджацца сумеснай маёмасьцю. Для абароны семʼяў ад хатніх тыранаў выкарыстоўваюцца і крымінальна-прэвэнтыўныя меры – за пагрозы забойствам, катаваньне, зьбіцьцё ў мінулым годзе ўзбуджана 238 прэвэнтыўных крымінальных спраў.
У 2018 годзе 743 менчукі атрымалі ахоўныя прадпісаньні за хатні гвалт, распачата 238 крымінальных спраў прэвэнтыўнай накіраванасьці і амаль 1,5 тысячы чалавек накіравана ў ЛПП, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» у ГУУС Менгарвыканкама.
Паводле зьвестак міліцыі, у суткі па Менску рэгіструецца 35-40 правапарушэньняў у сем'ях. Часьцей за ўсё прычынай сямейна-бытавых канфліктаў становіцца злоўжываньне алькаголем і вымушанае сумеснае пражываньне былых мужа і жонкі або іншых сваякоў, з якімі захоўваюцца непрыязныя адносіны.
У 2018 годзе да адміністрацыйнай адказнасьці за хатні гвалт у Менску прыцягнуты 7 871 чалавек, амаль 1,5 тысячы грамадзян накіравана ў ЛПП за зьдзяйсьненьне 4 і больш адміністрацыйных парушэньняў у стане алькагольнага апʼяненьня, 743 дэбашырам выдадзены ахоўныя прадпісаньні, згодна з якімі яны абавязаны пакінуць месца жыхарства на тэрмін ад 3 да 30 сутак з забаронай распараджацца сумеснай маёмасьцю.
Для абароны семʼяў ад хатніх тыранаў выкарыстоўваюцца і крымінальна-прэвэнтыўныя меры – за пагрозы забойствам, катаваньне, зьбіцьцё ў мінулым годзе ўзбуджана 238 прэвэнтыўных крымінальных спраў.
Мінск-Навіны/ав