Лукашэнка патлумачыў, якія задачы павінны стаяць перад навукай
Кіраўнік Беларусі ўручыў сёньня дыплёмы доктара навук і атэстаты прафэсара навуковым і навукова-пэдагагічным работнікам, піша БелТА
Ён адзначыў, што ва ўсе часы навуцы было цесна ў рамках дзяржаўных і геапалітычных межаў, яна нязьменна належыць усяму чалавецтву і закліканая служыць на карысьць цывілізацыі. «Ваш адвечны тэзіс – навука інтэрнацыянальная. І вам, беларускім навукоўцам, як і ўсёй сусьветнай навуковай супольнасьці, трэба будзе яшчэ нямала зрабіць, каб адказаць на беспрэцэдэнтныя па складанасьці і шматмернасьці сучасныя выклікі», – сказаў ён.
Так, трэба працягнуць пошук альтэрнатыўных крыніц энэргіі, спыніць незваротныя экалягічныя зьмены, адкрыць новыя спосабы прафіляктыкі невылечных хвароб і барацьбы з імі, пераадолець харчовыя крызісы і вырашыць многія іншыя праблемы, актуальныя для ўсіх жыхароў плянэты. «Але ў маштабах сваёй краіны мы павінны разам працаваць перш за ўсё на дасягненьне дзяржаўных стратэгічных мэтаў», – падкрэсьліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён дадаў, што неабходна павышаць канкурэнтаздольнасьць айчыннай эканомікі, гарантаваць нацыянальную бясьпеку Беларусі, умацоўваючы сувэрэнітэт краіны. «І, накіроўваючы свой талент, майстэрства на далейшае стварэньне, зьмяняць увесь сьвет да лепшага, падымаць чалавецтва на новую ступень разьвіцьця. Таму што там, дзе высока стаіць навука, высока будзе стаяць і чалавек», – заявіў кіраўнік дзяржавы.
https://nn.by/?c=ar&i=224196
Кіраўнік Беларусі ўручыў сёньня дыплёмы доктара навук і атэстаты прафэсара навуковым і навукова-пэдагагічным работнікам, перадае БелТА.

nn.by/эж