Logo Polskiego Radia
Print

Узмацніцца барацьба з курэньнем

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 25.01.2019 09:11
Ад 1 студзеня 2022 году нельга будзе захоўваць і прадаваць тытунёвыя вырабы пры касах у крамах.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі яшчэ больш прыціснуць курцоў
24 студзень 2019, 21:07
Падзяліцца
Глядзець камэнтары
Друкаваць
24 студзеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў адмысловы дэкрэт, якім уносяцца зьмены ў ранейшыя дэкрэты, якія рэгулююць вытворчасьць, абарот і спажываньне тытунёвых вырабаў.
Дэкрэт фактычна прыраўняў электронныя сыгарэты і сыстэмы спажываньня тытуню безь яго гарэньня або тленьня да «звычайных» тытунёвых вырабаў. Цяпер усе гэтыя вырабы падпадаюць пад аднолькавыя абмежаваньні што да месца продажу або месца іх спажываньня. Уводзяцца адпаведная забарона на рэкляму гэтакай прадукцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мінздароўя супраць цыгарэтных кіёскаў: і так рэгулярна курыць кожны трэці беларус
Дэкрэт таксама пашырае пералік месцаў, дзе курэньне цалкам забараняецца. Цяпер курыць нельга будзе і ў дапаможных памяшканьнях жылых дамоў, ліфтах, аўтамабілях, дзе перавозяцца дзеці да 14 гадоў, дзіцячых пляцоўках, на працоўных месцах у памяшканьнях, на тэрыторыі і ў памяшканьнях спартова-аздараўленчых лягероў, установах асьветы, падземных пераходах, на прыпынках і пасадачных пляцоўках.
А ад 1 студзеня 2022 году нельга будзе захоўваць і прадаваць тытунёвыя вырабы пры касах у крамах.

24 студзеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў адмысловы дэкрэт, якім уносяцца зьмены ў ранейшыя дэкрэты, якія рэгулююць вытворчасьць, абарот і спажываньне тытунёвых вырабаў.

Дэкрэт фактычна прыраўняў электронныя сыгарэты і сыстэмы спажываньня тытуню безь яго гарэньня або тленьня да «звычайных» тытунёвых вырабаў. Цяпер усе гэтыя вырабы падпадаюць пад аднолькавыя абмежаваньні што да месца продажу або месца іх спажываньня. Уводзяцца адпаведная забарона на рэкляму гэтакай прадукцыі.

Дэкрэт таксама пашырае пералік месцаў, дзе курэньне цалкам забараняецца. Цяпер курыць нельга будзе і ў дапаможных памяшканьнях жылых дамоў, ліфтах, аўтамабілях, дзе перавозяцца дзеці да 14 гадоў, дзіцячых пляцоўках, на працоўных месцах у памяшканьнях, на тэрыторыі і ў памяшканьнях спартова-аздараўленчых лягероў, установах асьветы, падземных пераходах, на прыпынках і пасадачных пляцоўках.

А ад 1 студзеня 2022 году нельга будзе захоўваць і прадаваць тытунёвыя вырабы пры касах у крамах.

svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт