У Беларусі назвалі самых законапаслухмяных замежнікаў
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
23.01.2019 15:48
Паводле дадзеных намесьніка міністра ўнутраных спраў Беларусі Аляксандра Барсукова, грамадзяне КНР зьяўляюцца самымі законапаслухмянымі замежнікамі.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.
У Беларусі назвалі самых законапаслухмяных замежнікаў
Паводле дадзеных намесьніка міністра ўнутраных спраў Беларусі Аляксандра Барсукова, грамадзяне КНР зьяўляюцца самымі законапаслухмянымі замежнікамі на тэрыторыі краіны. Пра гэта чыноўнік заявіў на сустрэчы зь кітайскай дэлегацыяй, на яго думку паміж Беларусьсю й Кітаем няма закрытых тэмаў, бакі гатовыя да плённага супрацоўніцтва.
Акрамя гэтага, на сустрэчы абмеркавалі пытаньні бясьпекі Індустрыяльнага парка «Вялікі камень» і праект Пратаколу аб супрацоўніцтве паміж Міліцыяй грамадзкай бясьпекі Кітая й Міністэрствам унутраных спраў Беларусі.
kp.by/эж