„Белавія” плянуе запусьціць рэйс зь Менскa ў Дэлі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.01.2019 11:03
Індыя цягам аднаго году выдае беларусам ад 7 да 8 тысяч візаў.
РУП „Нацыянальны аэрапорт Менск”.Автор: Vasyatka1 - собственная работа, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=48946944
Амбасадарка Індыі ў Беларусі Сангіта Багадур спадзяецца на павелічэньне патокаў турыстаў з двух бакоў з увядзеньнем авіямаршруту Менск - Дэлі.
Амбасадарка сказала, што цягам апошніх двух месяцаў амбасада Індыі ў Беларусі атрымала прапановы аб увядзеньні такога маршруту, спачатку ад кампаніі „Белавія”, а затым ад Нацыянальнага аэрапорту „Менск”. Цяпер ідуць перамовы.
„Беларускія прапановы мы па дыпляматычных каналах перадалі ў нашу краіну, і я спадзяюся, што на гэтым працэс увядзеньня наўпроставага авіямаршруту пачнецца”, — сказала амбасадарка Індыі.
Паводле яе, цяпер Індыя цягам аднаго году выдае беларусам ад 7 да 8 тысяч візаў, і з увядзеньнем новага маршруту гэтая лічба павялічыцца, — заявіла індыйская дыпляматка.
Яна сказала, што ў Індыі пра Беларусь ведаюць мала, таму беларускім турагенцтвам і амбасадзе Беларусі ў Індыі важна падаваць для жыхароў Індыі больш інфармацыі.
Амбасадарка сказала таксама пра рост таваразвароту паміж дзьвюма краінамі да 500 мільёнаў даляраў. Паводле яе слоў, гэта арыенціровачная лічба.
У 2017 годзе таваразварот паміж Індыяй і Беларусьсю складаў 450 мільёнаў даляраў.
svaboda.org/аз