Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь разьлічвае далучыцца да СГА ў 2020 годзе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.01.2019 11:09
Пакуль сярод краін, з якімі Беларусь яшчэ не правяла перамовы, застаюцца ў тым ліку ЗША.
www.pixabay.com/CC0

Беларусь разьлічвае далучыцца да СГА ў 2020 годзе.
Беларусь разьлічвае далучыцца да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) у 2020 годзе. «Мы разьлічваем прыступіць да чарговых перамоваў ужо ў лютым з тым, каб забясьпечыць уступленьне рэспублікі ў СГА ў сярэдзіне 2020 года», – заявіў 22 студзеня намесьнік міністра эканомікі Беларусі Дзьмітрый Ярашэвіч.
Пакуль сярод краін, з якімі Беларусь яшчэ не правяла перамовы, застаюцца ў тым ліку ЗША, перадае БелаПАН.
Урад Беларусі разьлічвае прыступіць да двухбаковых перамоваў з ЗША па пытаньні далучэньня краіны пасьля заканчэньня «шатдауна», з-за якога амэрыканскі ўрад не працуе.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт