Logo Polskiego Radia
Print

Кастусёў зьвязаў просьбу ліквідаваць Партыю БНФ з атакай расейскіх СМІ

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.01.2019 15:50
«Калі наша заява выклікала такую нэрвовую рэакцыю прарасейскіх шавіністаў што ў Маскве, што ў Менску – значыць, яна бʼе дакладна ў мэту».
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў Фота: Партыя БНФ

Кастусёў зьвязаў просьбу ліквідаваць Партыю БНФ з атакай расейскіх СМІ
Прадстаўнікі прарасейскіх грамадзкіх аб'яднаньняў папрасілі Генэральную пракуратуру Беларусі ліквідаваць Партыю БНФ. Яе старшыня Рыгор Кастусёў лічыць, што гэтая просьба зьвязаная з інфармацыйнай атакай на Беларусь у расейскіх СМІ. Пра яе нядаўна казаў і сам Лукашэнка.
Яны раскрытыкавалі прапанову Партыі БНФ падтрымаць беларускую мову й абмежаваць паказ расейскіх тэлеканалаў у Беларусі. У такім закліку прарасейскія арганізацыі ўбачылі прыкметы распальваньня нацыянальнай варожасьці. Яны запатрабавалі «паважаць законныя правы й інтарэсы расейскамоўных грамадзян», а таксама папрасілі Генпракуратуру ініцыяваць працэс ліквідацыі «праварадыкальнай русафобскай празаходняй апазыцыйнай партыі БНФ».
Дадзеную сытуацыю пракамэнтаваў лідар БНФ Рыгор Кастусёў. Ён зьвярнуў увагу, што ліст зьявіўся адразу ж пасьля таго, як у расейскіх СМІ «пачалася істэрыка наконт прыкрыцьця каналаў вядзеньня інфармацыйнай вайны супраць Беларусі«. «Калі наша заява выклікала такую нэрвовую рэакцыю прарасейскіх шавіністаў што ў Маскве, што ў Менску – значыць, яна бʼе дакладна ў мэту», – упэўнены палітык.
У канцы мінулага тыдня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яго трывожыць атака расейскіх СМІ на Беларусь, а таксама асудзіў спробы сутыкнуць беларусаў і расейцаў.

Прадстаўнікі прарасейскіх грамадзкіх аб'яднаньняў папрасілі Генэральную пракуратуру Беларусі ліквідаваць Партыю БНФ. Яе старшыня Рыгор Кастусёў лічыць, што гэтая просьба зьвязаная з інфармацыйнай атакай на Беларусь у расейскіх СМІ. Пра яе нядаўна казаў і сам Лукашэнка.

Яны раскрытыкавалі прапанову Партыі БНФ падтрымаць беларускую мову й абмежаваць паказ расейскіх тэлеканалаў у Беларусі. У такім закліку прарасейскія арганізацыі ўбачылі прыкметы распальваньня нацыянальнай варожасьці. Яны запатрабавалі «паважаць законныя правы й інтарэсы расейскамоўных грамадзян», а таксама папрасілі Генпракуратуру ініцыяваць працэс ліквідацыі «праварадыкальнай русафобскай празаходняй апазыцыйнай партыі БНФ».

Дадзеную сытуацыю пракамэнтаваў лідар БНФ Рыгор Кастусёў. Ён зьвярнуў увагу, што ліст зьявіўся адразу ж пасьля таго, як у расейскіх СМІ «пачалася істэрыка наконт прыкрыцьця каналаў вядзеньня інфармацыйнай вайны супраць Беларусі».

«Калі наша заява выклікала такую нэрвовую рэакцыю прарасейскіх шавіністаў што ў Маскве, што ў Менску – значыць, яна бʼе дакладна ў мэту», – упэўнены палітык.
У канцы мінулага тыдня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яго трывожыць атака расейскіх СМІ на Беларусь, а таксама асудзіў спробы сутыкнуць беларусаў і расейцаў.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт