«Дармаеды» ў Беларусі пачалі атрымліваць SMS (ФОТА)
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        21.01.2019 13:45
                    
                    Летась на Адзіным партале электронных паслуг зьмясьцілі «базу дармаедаў», у ёй – каля 500 тыс. чалавек.
                
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
«Дармаеды» ў Беларусі пачалі атрымліваць SMS (фотафакт)
«Дармаеды» ў Беларусі пачалі атрымліваць SMS. У ім паведамляецца, што яны трапілі ў базу асобаў, не занятых у эканоміцы, і прапануецца зьвярнуцца ў камісію па каардынацыі працы па садзейнічаньні занятасьці насельніцтва, інфармуе сайт brestcity.com.
Летась на Адзіным партале электронных паслуг зьмясьцілі «базу дармаедаў», у ёй – каля 500 тыс. чалавек. Кожны мог праверыць, ці не трапіў ён у яе. Для гэтага трэба ў службе «адно акно» атрымаць логін і пароль. Але беларусы ня вельмі актыўна цікавіліся гэтай базай. У пачатку студзеня такіх было больш за 1500 чалавек.
Калі ж высьветліцца, што нехта трапіў у базу памылкова, трэба будзе зьвязацца з камісіяй па месцы рэгістрацыі. Ёй трэба даслаць ці прынесьці дакумэнты, якія пацьвярджаюць занятасьць. Камісія іх разгледзіць і прыме рашэньне аб выключэньні чалавека з «чорнага сьпісу».
З 1 сакавіка 2019 года «дармаедам» абмяжуюць права на атрыманьне дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве ці набыцьці жыльля.

эўрарадыё/вс