Беларусь гатова супрацоўнічаць з усімі на прынцыпах прыстойнасьці
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
21.01.2019 11:27
З такой заявай выступіў Аляксандр Лукашэнка падчас прыёму даверных грамат ад паслоў замежных краін.
Foto: translacja na youtube.com
"Наша краіна гатова да ўзаемадзеяньня з Захадам і Ўсходам, Поўначчу і Поўднем, калі яно грунтуецца на прынцыпах павагі, шчырасьці і прыстойнасьці", - заявіў беларускі кіраўнік.
З улікам свайго геастратэгічнага становішча Беларусь, як ніхто іншы, зацікаўлена ў міры, стабільнасьці, бесканфліктным і эфэктыўным партнэрстве.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за Беларусьсю ўжо трывала замацаваўся статус аднаго з ініцыятараў і актыўных удзельнікаў інтэграцыйных працэсаў на эўразійскай прасторы. "Глыбока перакананы, што Менск можа стаць месцам новага шырокамаштабнага дыялёгу па пытаньнях бясьпекі дзяржаў у Эўра-Атлянтыцы і Эўразіі", - падкрэсьліў беларускі кіраўнік.
"Мы будзем і далей ініцыяваць міралюбівыя, аб'яднальныя праекты супрацоўніцтва", - паабяцаў Лукашэнка.
Паводле Белта/юл