Logo Polskiego Radia
Print

Зь Віцебску выслалі ксяндза-паляка

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 21.01.2019 09:05
Вернікі патрабуюць вярнуць яго ды патлумачыць прычыны выдаленьня.
Foto: pixabay.com/CC0

Ксёндз Павэл Кнурэк, грамадзянін Польшчы, праслужыў на Віцебшчыне амаль 18 гадоў. Цягам апошняга году – у віцебскай катэдры, быў пробашчам парафіі Езуса Міласэрнага. Але ён не атрымаў дазволу на далейшае служэньне ў Беларусі і быў вымушаны пакінуць краіну.

13-га студзеня пасьля ўрачыстай імшы віцебскі біскуп Алег Буткевіч паведаміў парафіянам, што ад упаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Леаніда Гулякі прыйшла чарговая адмова падоўжыць служэньне ксяндза Паўла ў Беларусі.

Віцебскія вернікі ня пагадзіліся з рашэньнем упаўнаважанага. Яны пачалі збор подпісаў пад калектыўным лістом да Гулякі, за адзін дзень 19 студзеня пад ім падпісаліся амаль 300 чалавек.

Вернікі спадзяюцца, што вялікая колькасьць сабраных подпісаў паўплывае на рашэньне ўладаў. Таксама яны патрабуюць патлумачыць прычыны забароны на служэньне і просяць вярнуць ксяндза Паўла ў парафію.

Паводле Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт