Лукашэнка не бачыць падстаў мяняць зьнешнепалітычны курс
Пра гэта, як паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі, ён заявіў 18 студзеня на сустрэчы зь дзейным й былымі міністрамі замежных спраў Беларусі. Сустрэча адбылася напярэдадні 100-годзьдзя беларускай дыпляматычнай службы.
Лукашэнка адзначыў, што ўвесь час павышаецца аўтарытэт і роля Міністэрства замежных спраў, а ў кіраўніцтве зьнешнепалітычнага ведамства выбудаваныя сяброўскія адносіны з замежнымі калегамі. Гэта пацьвярджаецца частымі запрашэньнямі на рознага роду канфэрэнцыі й міжнародныя мерапрыемствы.
«Гэта сьведчыць аб тым, што Беларусь пачынае адыгрываць усё большую ролю на міжнароднай арэне. Таму ў гэтай сытуацыі неяк мяняць зьнешнепалітычны курс я падстаў не бачу, – сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік Беларусі прапанаваў удзельнікам сустрэчы абмяняцца думкамі, як дзейнічаць далей і будаваць збалянсаваную зьнешнюю палітыку. Ён таксама падняў розныя тэмы, якія тычацца зьнешнепалітычнага курсу Беларусі, у тым ліку выказаўся аб адносінах з Расеяй і працягу канфлікту ва Ўкраіне.
»Апошнім часам – вы, напэўна, чуеце – і мяне, і асабліва Макея абвінавачваюць ня ў тым курсе, які мы праводзім у зьнешняй палітыцы. Нашы браты расіяне гавораць, што мы ўжо занадта празаходнія. На Захадзе нас крытыкуюць за залішняе нахіленьне ў бок Расейскай Фэдэрацыі«, – заўважыў Лукашэнка.
БелаПАН/эж
Пра гэта, як паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі, ён заявіў 18 студзеня на сустрэчы зь дзейным й былымі міністрамі замежных спраў Беларусі. Сустрэча адбылася напярэдадні 100-годзьдзя беларускай дыпляматычнай службы.
Лукашэнка адзначыў, што ўвесь час павышаецца аўтарытэт і роля Міністэрства замежных спраў, а ў кіраўніцтве зьнешнепалітычнага ведамства выбудаваныя сяброўскія адносіны з замежнымі калегамі. Гэта пацьвярджаецца частымі запрашэньнямі на рознага роду канфэрэнцыі й міжнародныя мерапрыемствы.
«Гэта сьведчыць аб тым, што Беларусь пачынае адыгрываць усё большую ролю на міжнароднай арэне. Таму ў гэтай сытуацыі неяк мяняць зьнешнепалітычны курс я падстаў не бачу, – сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік Беларусі прапанаваў удзельнікам сустрэчы абмяняцца думкамі, як дзейнічаць далей і будаваць збалянсаваную зьнешнюю палітыку. Ён таксама падняў розныя тэмы, якія тычацца зьнешнепалітычнага курсу Беларусі, у тым ліку выказаўся аб адносінах з Расеяй і працягу канфлікту ва Ўкраіне.
«Апошнім часам – вы, напэўна, чуеце – і мяне, і асабліва Макея абвінавачваюць ня ў тым курсе, які мы праводзім у зьнешняй палітыцы. Нашы браты расіяне гавораць, што мы ўжо занадта празаходнія. На Захадзе нас крытыкуюць за залішняе нахіленьне ў бок Расейскай Фэдэрацыі», – заўважыў Лукашэнка.
БелаПАН/эж