Беларусь другая сярод краін-суседзяў па росьце курсу даляра ў 2018 годзе
Беларусь стала другой па росьце курсу даляра ў 2018 годзе сярод усіх краін-суседзяў. Пра гэта сьведчаць дадзеныя аналізу афіцыйных курсаў валют, устаноўленых цэнтральнымі банкамі дзяржавы, які правялі карэспандэнты Тэлеграфа.
Так, у Беларусі даляр за 2018 год падаражэў на 9,48% – з 1,9727 да 2,1598 рубля.
На першым месцы ў рэйтынгу Расея, дзе даляр за год вырас у цане на 20,61% – 57,6002 да 69,4706 расейскага рубля.
Трэцюю пазыцыю сьпісу заняла Польшча, дзе курс амэрыканскай валюты вырас на 7,997%. У заходняй суседкі Беларусі даляр падаражэў з 3,4813 злотага да 3,7597.
А вось ва Ўкраіне й балтыйскіх краінах даляр патаньнеў. Ва Ўкраіне – на 1,35% (з 28,06 грыўні да 27,68), у Летуве й Латвіі – на 4,53% (з 1,1993 эўра да 1,145).

вс