Logo Polskiego Radia
Print

У Гомлі завялі крымінальную справу за крадзеж прадуктаў для школьных сталовак

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 18.01.2019 09:50
Затрыманыя 11 чалавек, у тым ліку загадчыца складу камбіната школьнага харчаваньня, кладаўшчык, таваразнаўца, загадчыкі вытворчасьцю ўстановаў адукацыі Гомля.
pixabay.com/Public Domain CC0

Гомельскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту завёў крымінальную справу па фактах крадзяжу харчоў работнікамі КУП «Гомельскі гарадзкі камбінат школьнага харчаваньня».
Як паведамляе Сьледчы камітэт, затрыманыя 11 чалавек, у тым ліку загадчыца складу камбіната школьнага харчаваньня, кладаўшчык, таваразнаўца, загадчыкі вытворчасьцю ўстановаў адукацыі Гомля. Іх падазраюць у прысваеньні вялікай колькасьці прадуктаў, «накіраваных» у школы, паводле папярэдняй змовы з індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Цяпер сьледзтва высьвятляе, колькі ўсяго прадуктаў было скрадзена.
Крымінальную справу завялі паводле ч.2 арт.210 Крымінальнага кодэксу Беларусі (крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі, учынены групай асоб па папярэдняй змове). Вырашаецца пытаньне аб меры стрыманьня для затрыманых.
Накладзены арышт на дарагі аўтамабіль беспрацоўнай дачкі загадчыцы складу, Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласьці Марыя Крываногава.a


Гомельскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту завёў крымінальную справу па фактах крадзяжу харчоў работнікамі КУП «Гомельскі гарадзкі камбінат школьнага харчаваньня».

Як паведамляе Сьледчы камітэт, затрыманыя 11 чалавек, у тым ліку загадчыца складу камбіната школьнага харчаваньня, кладаўшчык, таваразнаўца, загадчыкі вытворчасьцю ўстановаў адукацыі Гомля. Іх падазраюць у прысваеньні вялікай колькасьці прадуктаў, «накіраваных» у школы, паводле папярэдняй змовы з індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Цяпер сьледзтва высьвятляе, колькі ўсяго прадуктаў было скрадзена. Крымінальную справу завялі паводле ч.2 арт.210 Крымінальнага кодэксу Беларусі (крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі, учынены групай асоб па папярэдняй змове). Вырашаецца пытаньне аб меры стрыманьня для затрыманых.

Накладзены арышт на дарагі аўтамабіль беспрацоўнай дачкі загадчыцы складу, Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласьці Марыя Крываногава.

svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт