Logo Polskiego Radia
Print

Партыю БНФ ня будуць высяляць з офіса

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.01.2019 15:18
Менскі гарадзкі эканамічны суд адмовіў камунальнікам у пазове аб высяленьні.
www.narodny.org

Менскі гарадзкі эканамічны суд адмовіў камунальнікам у пазове аб высяленьні Партыі БНФ з офіса. 16 студзеня прайшло пасяджэньне паводле пазова дзяржаўнага прадпрыемства «Домэнергасэрвіс» да Партыі БНФ.

Прычына — у запазычанасьцях па аплаце арэнды памяшканьня, у якім ад 2011 года месьціцца штаб-кватэра партыі. Пазоўнік патрабаваў скасаваць дамову арэнды сядзібы ў Менску ў будынку на вуліцы Чарнышэўскага, 3.

Партыя завінаваціла 30 тысяч рублёў, вечарам 15 студзеня Партыя БНФ паведаміла, што ўсе запазычнасці ліквідаваныя.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт