Сабаленка выйшла ў трэці круг Australian Open
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        16.01.2019 09:40
                    
                                 
                
                
                    Раней, у трэці круг спаборніцтваў выйшла яшчэ адна беларуска, Аляксандра Сасновіч 
                
                
                    
                        
Арына Сабаленка
Фота Сіньхуа-БЕЛТА 
                     
                
                
                
               
                
                          
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (11-ы нумар сусьветнага рэйтынгу) выйшла ў 1/16 фіналу Australian Open, абыграўшы ў другім крузе Кэці Боўлдэр (99) зь Вялікабрытаніі.
Матч скончыўся зь лікам 6:3, 6:4 на карысьць беларускі. Раней, у трэці круг спаборніцтваў выйшла яшчэ адна беларуска, Аляксандра Сасновіч (33).
У 1/16 фіналу Арына Сабаленка сустрэнецца з Амандай Анісімавай, якая выступае за ЗША і займае 87-е месца ў рэйтынгу WTA.
euroradio.fm/эж