Беларусь зьмяніла амбасадараў у Летуве ды Францыі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
15.01.2019 12:31
Афіцыйны Менск зацікаўлены ў пашырэньні эканамічнай супрацы з гэтымі краінамі.
Budynek Ministerstwa Spraw Zagranicznych Białorusi - zdjęcie ilustracyjneMSZ TWITTER.COM/BELARUS MFA
Амбасадарам у Летуве будзе Валерый Бараноўскі, які да цяперашняга часу працаваў на пасадзе начальніка ўпраўленьня зьнешняй палітыкі Адміністрацыі прэзыдэнта.
Дыпляматычную місію ў Францыі ўзначаліць Ігар Фісенка, перад гэтым начальнік галоўнага консульскага ўпраўленьня МЗС. Ён таксама па сумяшчальніцтве будзе займаць пасаду пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЭСКО.
Прызначаючы новых амбасадараў, Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць беларускага боку пашыраць кантактаў з Францыяй, перш за ўсё ў эканамічнай сфэры, і выбудоўваць добрасуседзкія адносіны з Летувой, калі яна гэтага хоча.
Паводле Белта/Наша Ніва/юл