Logo Polskiego Radia
Print

«Народная Грамада» вылучыла Статкевіча кандыдатам у прэзыдэнты

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.01.2019 18:02
«Мікалай Статкевіч будзе сапраўдным народным прэзыдэнтам нашай краіны».
Мікалай Статкевіч (на першым пляне)Мікалай Статкевіч (на першым пляне)Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

«Народная Грамада» вылучыла Статкевіча кандыдатам у прэзыдэнты
Аргкамітэт партыі «Народная Грамада» вылучыў свайго кандыдата на пасаду прэзыдэнта. Ім стаў палітык Мікалай Статкевіч, які зьяўляўся кандыдатам у прэзыдэнты ў 2010 годзе, але пасьля падзей на Плошчы быў асуджаны.
13 студзеня на пасяджэньні аргкамітэту «Народная Грамада» было прынятае рашэньне вылучыць прэтэндэнтам у кандыдаты на прэзыдэнцкую пасаду свайго лідэра Мікалая Статкевіча. «Мікалай Статкевіч будзе сапраўдным народным прэзыдэнтам нашай краіны», – лічаць у партыі.
17 студзеня павінен адбыцца Беларускі нацыянальны кангрэс, на якім апазыцыя можа выбраць агульнага прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзыдэнты.
Чарговыя выбары прэзыдэнт Беларусі павінны прайсьці не пазьней за 30 жніўня 2020 году. Год іх правядзеньня супаў з парлямэнцкімі выбарамі, якія адбудуцца ня пазьней за 10 верасьня 2020 году. Ня выключана, што адна з выбарчых кампаній адбудзецца ў гэтым годзе.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт