Партыі БНФ не хапае 11 тыс. рублёў, каб пакрыць доўг за арэнду офіса
Партыя БНФ спадзяецца на падаўжэньне арэнды памяшканьня ў Менску, дзе разьмяшчаецца цэнтральны офіс арганізацыі. Пра гэта 12 студзеня БелаПАН заявіў старшыня партыі Рыгор Кастусёў.
Паводле яго слоў, за два з паловай месяцы ўдалося сабраць праз ахвяраваньні на арэнду больш за 23 тыс. рублёў. Каб цалкам зачыніць запазычанасьць, трэба яшчэ 11 тыс. рублёў. Кастусёў спадзяецца, што гэты плацёж удасца пагасіць да 1 лютага.
«Рашэньне будзе прымацца не эканамічнае, а палітычнае. Калі будзе прынятае палітычнае рашэньне, Партыю БНФ выселяць», – падкрэсьліў Кастусёў.
Суд па позьве дзяржпрадпрыемства «Домэнэргасэрвіс» да Партыі БНФ прызначаны на 16 студзеня. Пазоўнік патрабуе скасаваць дамову аб арэндзе памяшканьня па адрасе: вул. Чарнышэўскага, 3, якое партыя займае з 2011 года. Падставай для позвы стала запазычанасьць па аплаце арэнды памяшканьня, дзе месьціцца штаб-кватэра Партыі БНФ.
У памяшканьне на вуліцы Чарнышэўскага Партыя БНФ вымушана была пераехаць з офіса па праспэкце Машэрава, 8, пасьля таго як у траўні 2011 года яе выселілі па позьве ЖРЭА Савецкага раёна Менска. У ранейшым будынку штаб-кватэра партыі разьмяшчалася з 1992 года.
Кампанія па зборы сродкаў на аплату арэнды цэнтральнага офіса Партыі БНФ была абвешчаная ў пачатку лістапада мінулага года.

naviny.by/ав