Logo Polskiego Radia
Print

Інфляцыя ў Беларусі перавысіла прагноз Нацбанка

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.01.2019 10:36
Інфляцыя ў краіне за 2018 год склала 5,6%, а годам раней яна была ў памеры 4,6%.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Інфляцыя ў Беларусі перавысіла прагноз Нацбанка
Паводле зьвестак Белстата, інфляцыя ў краіне за 2018 год склала 5,6%, а годам раней яна была ў памеры 4,6%.
Харчовыя тавары за 2018 год сталі даражэй на 5,7%, нехарчовыя – на 3,8%, тарыфы на паслугі павысіліся на 8,1%.
Паводле асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год спажывецкія цэны павінны былі павялічыцца ня больш чым на 6%. Па апошняй ацэнкі Нацбанка, інфляцыя прагназавалася на ўзроўні 5,5%.
Пра тое, што інфляцыя ў Беларусі у 2019 годзе чакаецца на ўзроўні не вышэй за 5%, заявіў журналістам старшыня праўленьня Нацыянальнага банка Павел Калаур 26 лістапада па выніках дакладу Аляксандру Лукашэнку.
Па словах кіраўніка Нацбанка, у 2019 годзе захаваецца пераемнасьць грашова-крэдытнай палітыкі, якая праводзілася ў папярэднія гады. «Рэжым манетарнага таргетаваньня будзе садзейнічаць забесьпячэньню цэнавай стабільнасьці. Інфляцыя прадугледжваецца ня больш за 5%», – сказаў Калаур.

Паводле зьвестак Белстата, інфляцыя ў краіне за 2018 год склала 5,6%, а годам раней яна была ў памеры 4,6%.

Харчовыя тавары за 2018 год сталі даражэй на 5,7%, нехарчовыя – на 3,8%, тарыфы на паслугі павысіліся на 8,1%.

Паводле асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год спажывецкія цэны павінны былі павялічыцца ня больш чым на 6%. Па апошняй ацэнцы Нацбанка, інфляцыя прагназавалася на ўзроўні 5,5%.

Пра тое, што інфляцыя ў Беларусі у 2019 годзе чакаецца на ўзроўні не вышэй за 5%, заявіў журналістам старшыня праўленьня Нацыянальнага банка Павел Калаур 26 лістапада па выніках дакладу Аляксандру Лукашэнку.

Па словах кіраўніка Нацбанка, у 2019 годзе захаваецца пераемнасьць грашова-крэдытнай палітыкі, якая праводзілася ў папярэднія гады. «Рэжым манетарнага таргетаваньня будзе садзейнічаць забесьпячэньню цэнавай стабільнасьці. Інфляцыя прадугледжваецца ня больш за 5%», – сказаў Калаур.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт