У Менску можна будзе плаціць карткамі і тэлефонамі ў наземным транспарце
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
11.01.2019 13:19
Раней быў рэалізаваны аналягічны праект у Менскім мэтрапалітэне.
Аўтобус МАЗ. Фота мае ілюстрацыйны характар. maz.by
У Менску неўзабаве пачнецца рэалізацыя пілётнага праекту па аплаце праезду ў наземным транспарце бескантактавымі банкаўскімі картамі з дапамогай валідатараў.
Ініцыятарам праекту выступае «БПС-Сбербанк». Раней банк рэалізаваў аналягічны праект у Менскім мэтрапалітэне, дзе аплаціць праезд можна бескантактавы карткай любога банку плацёжных сыстэм Visa і MasterCard, а таксама карткамі «Белкарт-Maestro» з бескантактавым інтэрфэйсам.
Разьлічвацца за праезд таксама можна праз смартфон ці іншы гаджэт з падтрымкай бескантактавай тэхналёгіі NFC.
Па дадзеных «БПС-Ашчадбанка» у 2018 годзе больш за 5,5 млн пасажыраў менскага мэтро разьлічыліся за праезд новым карткамі, ужыўшы аплатныя сродкі 130 банкаў з больш чым 40 краін.
www.naviny.by/нг