«Індэкс дэмакратыі 2018»: Беларусь застаецца аўтарытарным рэжымам
Аўтары дакладу не чакаюць, што становішча Беларусі ў рэйтынгу палепшыцца ў наступныя некалькі гадоў.
The Economist Intelligence Unit, аналітычны аддзел часопіса The Economist, апублікаваў «Індэкс дэмакратыі 2018». У рэйтынгу 165 краін і дзьве тэрыторыі, якія дзеляцца на чатыры групы: поўная дэмакратыя, недасканалая дэмакратыя, гібрыдны рэжым і аўтарытарны рэжым. Узровень дэмакратыі разьлічваецца па пяці катэгорыях: выбарчыя працэсы і плюралізм, грамадзянскія свабоды, функцыянаваньне ўрада, палітычная ўцягнутасьць, палітычная культура.
Беларусь у гэтым рэйтынгу аднесена да аўтарытарных рэжымаў і займае 137-е месца з агульным балам 3.13, трохі адстаўшы ад Вэнэсуэлы і Зімбабвэ, але апярэдзіўшы Кубу, Аўганістан, Казахстан і Расею. Наша краіна набрала 0.92 бала з 10 у катэгорыі выбарчыя працэсы, 2,86 – па функцыянаваньні ўрада, 3,89 – па палітычнай уцягнутасьці, 5,63 – па палітычнай культуры і 2,35 – па грамадзянскіх свабодах. З мінулага года агульны бал Беларусі не зьмяніўся, а самы высокі агульны бал з 2006 года краіна атрымала ў 2014 годзе – 3.69.
«Беларусь, Азэрбайджан і чатыры дзяржавы Цэнтральнай Азіі (Казахстан, Таджыкістан, Туркмэністан і Узбэкістан) застаюцца дыктатурамі.
Летува знаходзіцца на 36-м месцы, Латвія – на 38-м, Польшча – на 54-м. Усе яны аднесены да краін з недасканалымі дэмакратыямі. Украіна трапіла ў катэгорыю краін з гібрыднымі рэжымамі і апынулася на 84-м месцы ў рэйтынгу з тым жа агульным балам, што і ў мінулым годзе. Расея на 144-м месцы, хоць яшчэ ў мінулым годзе была на 135-м.
Самымі дэмакратычнымі краінамі прызнаныя Нарвэгія, Ісьляндыя, Швэцыя, Новая Зэляндыя і Данія. Апошнія месцы ў рэйтынгу займаюць Паўночная Карэя, Сырыя, Дэмакратычная рэспубліка Конга, ЦАР і Чад.
The Economist Intelligence Unit, аналітычны аддзел часопіса The Economist, апублікаваў «Індэкс дэмакратыі 2018». У рэйтынгу 165 краін і дзьве тэрыторыі, якія дзеляцца на чатыры групы: поўная дэмакратыя, недасканалая дэмакратыя, гібрыдны рэжым і аўтарытарны рэжым.
Узровень дэмакратыі разьлічваецца па пяці катэгорыях: выбарчыя працэсы і плюралізм, грамадзянскія свабоды, функцыянаваньне ўрада, палітычная ўцягнутасьць, палітычная культура.
Беларусь у гэтым рэйтынгу аднесена да аўтарытарных рэжымаў і займае 137-е месца з агульным балам 3.13, трохі адстаўшы ад Вэнэсуэлы і Зімбабвэ, але апярэдзіўшы Кубу, Аўганістан, Казахстан і Расею.
Краіна набрала 0.92 бала з 10 у катэгорыі выбарчыя працэсы, 2,86 – па функцыянаваньні ўрада, 3,89 – па палітычнай уцягнутасьці, 5,63 – па палітычнай культуры і 2,35 – па грамадзянскіх свабодах. З мінулага года агульны бал Беларусі не зьмяніўся, а самы высокі агульны бал з 2006 года краіна атрымала ў 2014 годзе – 3.69.

reform.by/ав