Logo Polskiego Radia
Print

Чарговы распродаж «Белавія»: у Парыж і Ларнаку зь Менска за 10 эўра

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.01.2019 15:13
Авіякампанія «Белавія» абрала чарговыя чатыры напрамкі, на якія распаўсюджваюцца экспэрымэнтальныя тарыфы.
На борце самалёта авіякампаніі "Белавія"На борце самалёта авіякампаніі "Белавія"www.belavia.by

Чарговы распродаж «Белавія»: у Парыж і Ларнаку зь Менска за 10 эўра
Найбуйнейшы авіяперавозчык Беларусі прапануе зьлятаць у Парыж (Францыя), Ларнаку (Кіпр) і некаторыя расейскія горада ўсяго за 10 эўра. Пасьпець купіць танныя квіткі можна сёньня да 23:59, пра што паведамілі прадстаўнікі «Белавія».
Авіякампанія «Белавія» абрала чарговыя чатыры напрамкі, на якія распаўсюджваюцца экспэрымэнтальныя тарыфы. Сьпіс акцыйных напрамкаў папоўнілі авіярэйсы ў Парыж, Ларнаку, Ніжні Ноўгарад і Калінінград. Кошт білетаў у адзін бок складзе 10 эўра плюс таксы й зборы, туды-назад – 20 эўра плюс таксы й зборы.
Купіць білеты па акцыі «Белавія» можна да 23:59 10 студзеня на пэрыяд падарожжа з 11 студзеня па 10 лютага. Білеты прадаюцца толькі на сайце belavia.by і зьяўляюцца незваротнымі. Зьмены часу, маршруту й даты забароненыя. Колькасьць акцыйных квіткоў абмежаваная.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт