Logo Polskiego Radia
Print

У Менску зьявіліся «зялёныя чалавечкі»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.01.2019 13:49
Сталічныя кантралёры зьдзівілі пасажыраў зімовымі курткамі.
Нягледзячы на тое, што спэцыяльную форменную вопратку ўвялі яшчэ мінулай зімой, яна дагэтуль зьдзіўляе менчукоў, асабліва сваім «вайсковым» колерамНягледзячы на тое, што спэцыяльную форменную вопратку ўвялі яшчэ мінулай зімой, яна дагэтуль зьдзіўляе менчукоў, асабліва сваім «вайсковым» колерамфота: twitter.com/Daily_minsk

У Менску зьявіліся «зялёныя чалавечкі»
Сталічныя кантралёры зьдзівілі пасажыраў зімовымі курткамі.
На Twitter-старонцы Daily Minsk зьявіўся фотаздымак рэвізораў пасажырскага транспарту ў зімовай уніформе. Нягледзячы на тое, што спэцыяльную форменную вопратку ўвялі яшчэ мінулай зімой, яна дагэтуль зьдзіўляе менчукоў, асабліва сваім «вайсковым» колерам.
Памочнік гендырэктара дзяржаўнага агенцтва «Мінсктранс» Зоя Лапатава зьдзіўляецца пытаньню пра фірмовую вопратку.
«Ну так, гэта нашае адзеньне, у якое мы апранаем сваіх супрацоўнікаў. Ёсьць і такія курткі, і спэцыяльныя камізэлькі. Прычым у такіх фірмовых куртках нашыя рэвізоры хадзілі яшчэ мінулай зімой. Так што гэта не павінна быць ні для каго навіной. Увесь наш народ гэтую форму ўжо даўно «пераварыў». Ня бачу аніводнай прычыны зьдзіўляцца».
Яна распавядае, што рэвізоры ў грамадзкім транспарце могуць працаваць і не ў форменнай вопратцы. «Але часьцей за ўсё гэта ў зусім новага супрацоўніка, якому яшчэ не пасьпелі пашыць службовую вопратку. Ну, ці калі куртка, напрыклад, брудная», – тлумачыць Зоя Лапатава.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт