„Белавія” прапануе новы сэрвіс для транзытных пасажыраў
Паслуга прызначаная для тых, хто, не плянуючы асобную паездку ў Беларусь, змогуць наведаць Менск.
З новага году транзытныя пасажыры кампаніі „Белавія” могуць скарыстацца пералётам з прыпынкам (стаповерам) у Менску, паведаміла прэс-служба кампаніі.
Паслуга прызначаная для тых, хто, не плянуючы асобную паездку ў Беларусь, змогуць наведаць Менск. Гэтая магчымасьць дазваляе пасажырам, якія рухаюцца з перасадкай у нацыянальным аэрапорце Менск, зрабіць прыпынак у сталіцы Беларусі на тэрмін ад 24 да 72 гадзін і не праводзіць час у зале чаканьня да наступнага вылету.
Магчымасьць дадаць Беларусь у маршрут падарожжа транзытныя пасажыры могуць бясплатна.
Стаповер даступны на адным з участкаў маршруту руху пры куплі квітка туды-назад. Ужо сёньня аформіць авіябілет з транзытным прыпынкам у Менску магчыма ў касах „Белавія”, прадстаўніцтвах авіякампаніі за мяжой, а таксама ў агентаў. Зараз вядуцца работы па ўкараненьні магчымасьці набыцьця гэтай паслугі на сайце belavia.by.
Колькасьць транзытных пасажыраў у авіякампаніі „Белавія” пастаянна расьце і ўжо складае прыблізна 50%. Мы імкнёмся ўдасканальваць паслугі ў адпаведнасьці з пажаданьнямі й патрэбамі нашых кліентаў. Новая магчымасьць дазволіць пасажырам зрабіць сваё падарожжа больш насычаным і пазнаёміцца з нашай краінай, не павялічваючы пры гэтым выдаткі на авіяпералёт. Мы спадзяемся, што магчымасьць наведаць дадатковую краіну падчас заплянаванага пералёту будзе запатрабаваная транзытнымі пасажырамі, асабліва ўлічваючы факт бязьвізавага ўезду ў Рэспубліку Беларусь для грамадзян многіх дзяржаў. Замежныя турысты змогуць разнастаіць сваё падарожжа знаёмствам зь беларускай сталіцай і славутасьцямі Беларусі”, — сказаў генэральны дырэктар ААТ „Авіякампанія „Белавія” Анатоль Гусараў.
„Белавія” — найбуйнейшы авіяперавозчык краіны. Разьмяшчаецца ў нацыянальным аэрапорце Менск і ажыцьцяўляе рэгулярныя рэйсы ў 52 аэрапорты 28 краін Эўропы й Азіі. Створаная 5 сакавіка 1996 году. З 1997 года зьяўляецца сапраўдным членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), з 2010-га — членам Асацыяцыі эўрапейскіх рэгіянальных авіякампаній (ERAA). Флёт авіякампаніі налічвае 29 паветраных судоў.
belapan.by/аз