Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія ўлады шукаюць на чым эканоміць

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.01.2019 10:17
У зьвязку з увядзеньнем Расеяй падатковага манэўра ў Беларусі скарачаюць бюджэтныя выдаткі.

Беларускі ўрад заявіў, што бюджэт на 2019 год сфармаваны па кансэрватыўным сцэнары, што азначае, што толькі ў першым паўгодзьдзі будзе ісьці выкананьне бюджэтных парамэтраў. Пра гэта паведаміў міністар фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч.

Прагназаваны прафіцыт на 2019 год павінен скласьці 1,7 мільярды беларускіх рублёў. Аднак сёлетні бюджэт сфармаваны без уліку кампэнсацыі ад падатковага манэўру ў Расеі. Гэта азначае, што Беларусі давядзецца шукаць новыя крыніцы пагашэньня абавязацельстваў па зьнешнім дзяржаўным доўгу. У папярэднія гады гэта адбывалася за кошт сродкаў атрыманых ад продажу нафты.

У зьвязку з гэтым беларускі ўрад плянуе шукаць дадатковыя сродкі за кошт бюджэтнай кансалідацыі ды новых крэдытаў. На 2019 год улады заплянавалі прыцягнуць зьнешніх пазык на 1,5 мільярды даляраў. Таксама чыноўнікі разьлічваюць на зьніжэньне залежнасьці беларускай эканомікі ад імпарту энэрганосьбітаў, у тым ліку газу, у зьвязку з запускам БелАЭС.

Што тычыцца бюджэтнай кансалідацыі, міністэрства фінансаў прадугледжвае ў першую чаргу скараціць аб'ёмы дзяржаўнай падтрымкі рэальнага сэктара эканомікі. Вызваленыя сродкі плянуюць накіраваць на закупку медабсталяваньня, інвэстыцыі ў інфраструктуру, у тым ліку дарожную, а таксама павялічыць на 5% расходы на адукацыю і ахову, і 10% на здароўе.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт