Капрамонт двух пуцеправодаў на МКАД пачнецца 8 студзеня
Пачатак капітальнага рамонту двух пуцеправодаў на МКАД мінчане адчуюць ужо ў бліжэйшыя дні.
Пачатак капітальнага рамонту двух пуцеправодаў на МКАД мінчане адчуюць ужо ў бліжэйшыя дні, паведаміў карэспандэнту агенцтва „Менск-Навіны” дырэктар ДП „Гардарбуд” Аляксандр Ярошык.
Па яго словах, 8 студзеня прыблізна а 10-й раніцы рух будзе перанакіраваны на абодвух пуцеправодах МКАД: на 3-м кілямэтры (над чыгункай каля вуліцы Ф. Скарыны) і 25-м кілямэтры (над чыгуначнымі шляхамі каля павароту да філіяла БДУ).
На 3-м кілямэтры МКАД рух арганізуюць па зьнешнім кальцы: па двух палосах з боку Зялёнага Луга ў бок Шабаноў і па адной — у адваротным кірунку. На 25-м кіляметры транспарт паедзе па ўнутраным кальцы: тут будзе дзьве паласы з боку Малінаўкі ў бок Лошыцы й адна паласа для руху з боку Лошыцы ў бок Малінаўкі.
Пасьля абмежаваньні руху на рамантуемых участках пачнуцца выпрабаваньні апорных частак пуцеправодаў. Асаблівасьць абодвух пуцеправодаў у тым, што яны праходзяць над дзеючай чыгункай. Таму праца на сярэдніх пралётах будзе весьціся толькі ў пэрыяд часовых „вокнаў”, калі няма руху цягнікоў.
„Сюды будзе заязджаць цяжкавагавы транспарт да моманту так званага крытычнага напружаньня бэлек, якое зафіксуюць спэцыяльныя датчыкі. Невядома, колькі машын заедзе. У выніку выпрабаваньняў вызначыцца поўны сьпіс работ, неабходных для апорных частак пуцеправода. І гэта ў першую чаргу паўплывае на канкрэтныя тэрміны рамонту, — удакладніў Ярошык. — У любым выпадку ўсё дэмантажныя працы неабходна выканаць у зімовы пэрыяд, а маналітныя — у вясновы, каб да мая засталося толькі пакласьці дарожнае пакрыцьцё”.
У працэсе рамонту трэба будзе замяніць бэлькі пуцеправода на больш сучасныя, іншай канструкцыі. Яны будуць цэльнаманалітныя, на месцы таксама прадугледжана іх дадатковае змацаваньне паміж сабой.
Адкрыць абодва пуцеправоды плянуюць да канца траўня. Аб'екты будуць цалкам функцыянаваць у пэрыяд правядзеньня ІІ Эўрапейскіх гульняў. Потым рамонт працягнецца. Для гэтага рух транспарту ў абодвух напрамках будзе арганізаваны па адрамантаваных частках маставых збудаваньняў, а супрацьлеглыя будуць закрытыя”, - дадаў Аляксандр Ярошык.
Цалкам рамонт плянуюць завяршыць да канца 2019 году.
Як вядома, летась узьнікла некалькі аварыйных сытуацый з дарожнымі канструкцыямі. У Жыткавіцкім раёне трэснуў і правіс аўтамабільны мост цераз Прыпяць, асеў пуцеправод МКАД у раёне Лошыцы. Пасьля абсьледаваньня маставых збудаваньняў Мінтранс паведаміў, што ў Беларусі 32 зь іх маюць патрэбу ў тэрміновай рэканструкцыі.
nn.by/аз