Праваслаўныя сьвяткуюць Раство Хрыстова
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
07.01.2019 09:02
Праваслаўнае Раство сьвяткуецца тры дні ва ўрачыстай атмасфэры.
pixabay.com/CC0 Creative Commons
Згодна зь юліянскім календаром, хрысьціяне ўсходняга абраду сьвяткуюць Божае нараджэньне. Праваслаўнае Раство сьвяткуецца тры дні ва ўрачыстай атмасфэры.
Вернікі рыхтуюцца да яго ў часе саракадзённага посту, званага Піліпаўкай. Гэты падрыхтоўчы пэрыяд заканчваецца Сьвятым вечарам, то бок Сачэльнікам.
Першы дзень калядных сьвятаў прысьвечаны ўспаміну ды развагам над нараджэньнем Хрыста.
Другі дзень сьвятаў прысьвечаны Сьвятой сям’і. У гэты дзень прынята сустракацца ў доме з блізкімі ды знаёмымі, запрашаць гасьцей. Трэці дзень сьвятаў прысьвечаны памяці першага мучаніка за веру – сьвятога Сьцяпана.
У першы дзень Божага нараджэньня вернікі сустракаюцца ў коле самых блізкіх. Пасьля поўдня ў цэрквах адпраўляюцца сьвяточныя вячэрнія набажэнствы, падчас якіх разам сьпяваюцца калядкі. Калядаваньне ў царкве пачынаецца менавіта ў першы дзень сьвята й трывае да Вадохрышча – да 19 студзеня.
вс