Logo Polskiego Radia
Print

За няпоўны 2018 год беларусаў стала менш на 15 тыс. чалавек

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.01.2019 17:31
Гэта абумоўлена зьніжэньнем нараджальнасьці за названы пэрыяд на 7,5% у параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

За няпоўны 2018 год беларусаў стала менш на 15 тыс. чалавек
За 11 месяцаў 2018 году насельніцтва Беларусі скарацілася на 15 тыс. чалавек. Пра гэта 4 студзеня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску заявіла міністар працы й сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч. Паводле яе слоў, гэта абумоўлена зьніжэньнем нараджальнасьці за названы пэрыяд на 7,5% у параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам.
Міністар адзначыла, што цяпер у Беларусі на авансцэну выходзіць малалікая група жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту, якія нарадзіліся ў 1990-я гады, паведамляе «Беларусь Сегодня».
Ірына Касьцевіч таксама заявіла, што, паводле прагнозаў, колькасьць жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту ў краіне працягне зьніжацца ў сувязі са скарачэньнем нараджальнасьці. Таму, падкрэсьліла міністар, неабходна матываваць жанчын нараджаць больш дзяцей.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт