Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі на межах утварыліся чэргі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.01.2019 12:24
Найгоршая сытуацыя на мяжы з Польшча ды Летувой.
Foto: gpk.gov.by

На памежных пераходах з беларускага боку вялізарныя чэргі аўтамабіляў на перасячэньне польскай ды летувіскай межаў. Гэта зьвязана з часам адпачынкаў у Беларусі ды Расеі, а таксама росту паездак за пакупкамі ў Польшчу.

Сёньня а 12 на ўезд у Польшчу на беларускім баку мяжы чакалі 280 аўтамабіляў. Найбольшая чарга ўтварылася на памежным пераходзе ў Берасьці. Тут перасячэньня мяжы чакаюць каля 150 транспартных сродкаў. На чатырох памежных пераходах з Летувой стаяць у чэргах амаль 200 аўтамабіляў.

Беларускае інфармацыйнае агенцтва «Белта» паведаміла, што на некаторых пераходах амаль палова чакаючых – гэта расейцы, якія з нагоды сьвятаў праваслаўнага Раства, вырашылі паехаць на адпачынак у краіны Эўрапейскага Зьвязу. Беларускі памежны камітэт вывеў на працу дадатковых супрацоўнікаў для абслугі памежных пераходаў.

ПР/Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт