Беларусь назапасіла больш за 7 мільярдаў валютных рэзэрваў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        04.01.2019 12:05
                    
                                 
                
                
                    Пра гэта паведаміў Нацыянальны банк Беларусі па стане на 1 студзеня 2019 года.
                
                
                    
                        
Foto: Wikimedia Commons/CCO
                     
                
                
                
               
                
                         За сьнежань 2018 года золатавалютныя рэзэрвы зьнізіліся на 282,3 мільёны даляраў (3,8%) пасьля росту ў лістападзе 2018 года на 332,3 мільёны (4,7% працэнта). У выніку на пачатак 2019 года золатавалютныя рэзэрвы Беларусі склалі 7,16 мільярдаў даляраў.
Падтрыманьню ўзроўню золатавалютных рэзэрваў у сьнежні садзейнічалі паступленьне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнаньня экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленьне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намінінаваных у замежнай валюце, купля замежнай валюты Нацбанкам на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы. Станоўчы ўплыў на ўзровень рэзэрваў таксама аказала павелічэньне кошту манэтарнага золата.
У цэлым па выніках 2018 года зьніжэньне рэзэрваў склала 157,7 мільёнаў даляраў (2,2%). Пры гэтым на пачатку 2020 год беларускія ўлады хацелі бы захаваць абʼём міжнародных рэзэрвовых актываў на ўзроўні ня менш за 7,1 мільярдаў даляраў.
Паводле Белта/юл