Logo Polskiego Radia
Print

ДПК павялічыў колькасьць супрацоўнікаў на мяжы з Польшчай з-за чэргаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.01.2019 15:13
2 студзеня на мяжы назіралася павелічэньне патоку легкавога транспарту, які выяжджае ў Польшчу, што перавышала прапускную здольнасьць беларускіх КПП.
Кантрольна-прапускны пункт «Бераставіца»Кантрольна-прапускны пункт «Бераставіца»фота: Памежная служба Беларусі

ДПК павялічыў колькасьць супрацоўнікаў на мяжы з Польшчай з-за чэргаў
З-за скапленьня аўтамабіляў на мяжы з Польшчай колькасьць беларускіх памежнікаў была павялічаная. Аб дадатковых мерах па павелічэньні прапускной здольнасьці ў пунктах пропуску польскага напрамку паведамілі сёньня, 3 студзеня, у Дзяржпагранкамітэце.
У ДПК адзначылі, што напярэдадні вялікіх выходных і сьвятаў колькасьць людзей, якія перасякаюць мяжу, павялічваецца ў разы. Гэта штогод назіраецца ў пэрыяд навагодніх і калядных сьвятаў, 8 сакавіка, Вялікадня й іншых важных дат.
2 студзеня на мяжы назіралася павелічэньне патоку легкавога транспарту, які выяжджае ў Польшчу, што перавышала прапускную здольнасьць беларускіх пунктаў пропуску. Палову патоку ў «Брэсьце» і «Дамачаве» складалі расейцы, якія ехалі ў краіны ЭЗ у пэрыяд навагодніх канікул.
Памежнікі чакаюць, што пасьля праваслаўнага Раства значны паток транспарту будзе назірацца ў зваротным напрамку.
Паводле інфармацыі ДПК на 16:00 гадзіну 3 студзеня, на беларуска-польскай мяжы ў чарзе стаяць больш за 200 легкавых аўтамабіляў. У «Дамачаве» выезду зь Беларусі чакаюць 25 машын, у «Пясчаткцы» – 30, у «Брузгах» – 45, у «Брэсьце» – 160.

З-за скапленьня аўтамабіляў на мяжы з Польшчай колькасьць беларускіх памежнікаў была павялічаная. Аб дадатковых мерах па павелічэньні прапускной здольнасьці ў пунктах пропуску польскага напрамку паведамілі сёньня, 3 студзеня, у Дзяржпамежкамітэце.

У ДПК адзначылі, што напярэдадні вялікіх выходных і сьвятаў колькасьць людзей, якія перасякаюць мяжу, павялічваецца ў разы. Гэта штогод назіраецца ў пэрыяд навагодніх і калядных сьвятаў, 8 сакавіка, Вялікадня й іншых важных дат.

2 студзеня на мяжы назіралася павелічэньне патоку легкавога транспарту, які выяжджае ў Польшчу, што перавышала прапускную здольнасьць беларускіх пунктаў пропуску. Палову патоку ў «Брэсьце» й «Дамачаве» складалі расейцы, якія ехалі ў краіны ЭЗ у пэрыяд навагодніх канікул.

Памежнікі чакаюць, што пасьля праваслаўнага Раства значны паток транспарту будзе назірацца ў зваротным напрамку.

Паводле інфармацыі ДПК на 16:00 гадзіну 3 студзеня, на беларуска-польскай мяжы ў чарзе стаяць больш за 200 легкавых аўтамабіляў. У «Дамачаве» выезду зь Беларусі чакаюць 25 машын, у «Пясчаткцы» – 30, у «Брузгах» – 45, у «Брэсьце» – 160.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт