Logo Polskiego Radia
Print

Прадпрымальнік і былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч пакінуў Беларусь

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.01.2019 17:07
Першы раз вэтэрана афганскай вайны, грамадзкага актывіста й прадпрымальніка арыштавалі ў кастрычніку 2005 году.
Мікалай Аўтуховіч, 2016 год Мікалай Аўтуховіч, 2016 год youtube.com/screen

Прадпрымальнік і былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч пакінуў Беларусь. Паводле яго слоў, пры вызваленьні яму «перадалі словы камітэтчыкаў» аб тым, што калі ён ня зьедзе з краіны, то яго зноў пасадзяць.

«У мяне пасьля вызваленьня з турмы былі свае пляны на жыцьцё. І ў гэтыя пляны не ўваходзіла зноў трапіць у турму. А званочкаў ужо было дастаткова. У нашай краіне, калі ёсьць чалавек, заўсёды знойдуць за што пасадзіць. Таму я пайшоў у глыбокае падпольле, каб скончыць усе мерапрыемствы для ажыцьцяўленьня сваіх плянаў«, – напісаў Аўтуховіч на сваёй старонцы ў Facebook.

Адзін з вырашальных інцыдэнтаў, якія вымусілі пакінуць краіну, адбыўся ў сакавіку мінулага года пры перасячэньні латвійска-расейскай мяжы, калі ў яго аўтамабілі 12 гадзін шукалі наркотыкі.

Першы раз вэтэрана афганскай вайны, грамадзкага актывіста й прадпрымальніка арыштавалі ў кастрычніку 2005 году па абвінавачваньні ў нясплаце падаткаў і асудзілі на тры з паловай гады пазбаўленьня свабоды. Другі раз Аўтуховіча судзілі ў маі 2010 году па абвінавачваньні ў незаконных дзеяньнях з агнястрэльнай зброяй і боепрыпасамі. Ён правёў у калёніі больш за пяць гадоў і выйшаў на свабоду ў красавіку 2014 году.

У абодвух выпадках праваабаронцы прызнавалі Аўтуховіча палітвязьнем, асуджаным за актыўную грамадзкую дзейнасьць і барацьбу з карупцыяй.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт