Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі бюджэт у прафіцыце

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.12.2018 13:12
За 2018 год улады ў Беларусі зэканомілі ды зарабілі больш за 6 мільярдаў рублёў.
Foto: pixabay.com/CC0

Дадзеную інфармацыю распаўсюдзіла Міністэрства фінансаў. Чыноўнікі паведамілі, што ў 2018-м годзе даходы нацыянальнага бюджэту склалі 22,1 мільярды рублёў, або 104,9% гадавога пляна. Тады як расходы скалі 16,5 мільярдаў рублёў, або 78,6% гадавога пляна. У выніку паўстаў прафіцыт на 6,6 мільярдаў рублёў.

Гэта дасягнута, дзякуючы, з аднаго буку, палітыцы ашчаднасьці. Сёлета большасьць выдаткаў на агульнадзяржаўную дзейнасьць, фінансаваньне нацыянальнай эканомікі, сацыяльнай сфэры склала ад 68 да 86% ад заплянаваных. З другога боку, Беларусь атрымала значныя даходы ад зьнешнеэканамічнай дзейнасьці – рост на 130%.

На што будуць прызначаны прафіцыт чыноўнікі не паведамляюць.

Паводле Белта/Tut.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт