Лукашэнка падарыў Пуціну сала ды бульбу
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
30.12.2018 08:43
Расейскі прэзыдэнт сам папрасіў пра такі падарунак на Новы Год.
Foto: pixabay.com/CC0
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падарыў на Новы год кіраўнікамі рэспублік Садружнасьці Незалежных Дзяржаў расьпісаныя ўручную шарыкі на ялінку. Пра гэта паведаміла прэсавая сакратарка беларускага кіраўніка Натальля Эйсмант. Апроч таго расейскі прэзыдэнт атрымаў дадаткова ў падарунак традыцыйную беларускую ежу.
Аляксандар Лукашэнка падарыў прэзыдэнту Расеі беларускае сала ды чатыры мяхі бульбы розных гатункаў – кожны з іх да іншых страў. Адны для дранікаў, другія для бульбянога пюрэ, астатнія для выпечкі ды гатоўкі.
Прэсавая сакратарка беларускага кіраўніка зазначыла, што расіейскі лідар сам папрасіў такія падарункі. Яна дадала, што Уладзімір Пуцін любіць добрае сала. Не вядома, ці беларускае сала смакавала прэзыдэнту Расеі.
Беларускі кіраўніка двойчы ў гэтым месяцы быў у Маскве на цяжкіх перамовах з Уладзімірам Пуціным. Беларускія ўлады хочуць, каб Расея кампэнсавала заплянаваны на бліжэйшыя гады рост коштаў на нафту.
ПР/юл