Польшча адмяніла візу «на закупы»
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
27.12.2018 14:19
Так званая «віза на закупы» была адной з самых папулярных у беларусаў.
Алена Вялічка/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Польшча адмяніла візу «на закупы»
З 2 студзеня беларусы больш ня змогуць зрабіць польскую візу «на закупы». Гэтую інфармацыю пацьвердзілі «Нашай Ніве» ў польскім візавым цэнтры. Прычыны адмены пакуль невядомыя.
Так званая «віза на закупы» была адной з самых папулярных у беларусаў, асабліва ў жыхароў блізкіх да Польшчы Горадні і Берасьця. Шматразовую візу нярэдка давалі адразу на 2 гады ці, часам, нават на 3 гады.
Пры гэтым яна дзейнічала так жа, як і звычайны турыстычны Шэнген, маючы візу «на закупы» беларус мог падарожнічаць па ўсіх краінах Эўразьвязу.
https://nn.by/?c=ar&i=222826

Наша Ніва/ав