Logo Polskiego Radia
Print

Падае курс беларускага рубля ў адносінах да даляра і эўра

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.12.2018 21:17
Падзеньне курсу можа быць зьвязана з перамовамі паміж беларускім ды расейскім прэзыдэнтамі.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

26 сьнежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель зьнізіўся да даляра ЗША, эўра і расейскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс эўра вырас на 0,0151 рубля (0,62%) і склаў 2,4505 рубля.

Курс даляра ЗША павялічыўся на 0,0099 рубля (0,13%) да 2,1507 рубля.

Курс расейскага рубля вырас на 0,0058 рубля (0,19%) і склаў 3,1132 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэньні Нацбанк выкарыстоўвае мэханізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, даляра ЗША і эўра – 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Ф'ючарсы на марку Brent дасягнулі мінімуму з сярэдзіны 2017 года – у сераду яны зьнізіліся на 0,24% да 50,35 долара ЗША за барэль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разьлікамі «заўтра» на адзінай гандлёвай сэсіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,1417 рубля і склаў 68,8865 рубля.

Паводле некаторых аналітыкаў, падзеньне курсу беларускага рубля можа быць зьвязана з перамовамі паміж беларускім ды расейскім прэзыдэнтамі, якія прыйшлі ў аўторак і не прынесьлі канкрэтных вынікаў.

Вядома, што перад Новым годам У. Пуцін і А. Лукашэнка сустрэнуцца яшчэ раз. Беларусь хоча дасягнуць пагадненьня па пытаньні падатковага манэўру і кампэнсацыі ад Расеі страт, якія Беларусь атрымае ў выніку манэўру. У сваю чаргу Расея чакае ад Беларусі згоды на глыбокую інтэграцыю. Менскія ўлады выказваюць боязь, што Расея намерваецца паглынуць Беларусь.

БелаПАН/ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт