Logo Polskiego Radia
Print

«У ЭЗ усьвядомілі, што Беларусь праводзіць незалежную зьнешнюю палітыку»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.12.2018 12:03
У 2019 года ў Менску можа прайсьці буйны форум з удзелам высокіх эўрапейскіх чыноўнікаў, прысьвечаны дзесяцігодзьдзю «Ўсходняга партнэрства».
Палац Незалежнасьці ў МенскуПалац Незалежнасьці ў МенскуWikimedia Commons/Antono Vasiljev/CC BY-SA 4.0

У ЭЗ усьвядомілі, што Беларусь праводзіць незалежную зьнешнюю палітыку – дыплямат
У Эўрапейскім Зьвязе ўсьвядомілі, што Беларусь праводзіць незалежную, адкрытую зьнешнюю палітыку, паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ беларускі пасол у Бэльгіі й Люксэмбургу Аляксандр Міхневіч.
«Менск зьяўляецца асноўнай перамоўнай пляцоўкай па Ўкраіне, мы падтрымліваем добрыя адносіны з Грузіяй і Малдовай», – адзначыў дыплямат і дадаў, што гэта сьведчыць пра тое, што ў Беларусі ёсьць свая пазыцыя, якая не ідзе ўразрэз ні з чыімі інтарэсамі.
Аляксандр Міхневіч паведаміў, што ў 2019 года ў Менску можа прайсьці буйны форум з удзелам высокіх эўрапейскіх чыноўнікаў, прысьвечаны дзесяцігодзьдзю «Ўсходняга партнэрства». У ходзе мерапрыемства плянуецца абмеркаваць пэрспэктывы й падвесьці вынікі рэалізацыі праекта. «Нешта атрымалася, нешта не атрымалася, але мы разумеем, што ён павінен працягвацца», – лічыць пасол.
Таксама Беларусь мае намер правесьці ў сябе бізнэс-форум з удзелам прадстаўнікоў дзелавых колаў з ЭЗ.
тэлеграф/вс

У Эўрапейскім Зьвязе ўсьвядомілі, што Беларусь праводзіць незалежную, адкрытую зьнешнюю палітыку, паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ беларускі пасол у Бэльгіі й Люксэмбургу Аляксандр Міхневіч.

«Менск зьяўляецца асноўнай перамоўнай пляцоўкай па Ўкраіне, мы падтрымліваем добрыя адносіны з Грузіяй і Малдовай», – адзначыў дыплямат і дадаў, што гэта сьведчыць пра тое, што ў Беларусі ёсьць свая пазыцыя, якая не ідзе ўразрэз ні з чыімі інтарэсамі.

Аляксандр Міхневіч паведаміў, што ў 2019 годзе ў Менску можа прайсьці буйны форум з удзелам высокіх эўрапейскіх чыноўнікаў, прысьвечаны дзесяцігодзьдзю «Ўсходняга партнэрства». У ходзе мерапрыемства плянуецца абмеркаваць пэрспэктывы й падвесьці вынікі рэалізацыі праекта.

«Нешта атрымалася, нешта не атрымалася, але мы разумеем, што ён павінен працягвацца», – лічыць пасол.
Таксама Беларусь мае намер правесьці ў сябе бізнэс-форум з удзелам прадстаўнікоў дзелавых колаў з ЭЗ.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт