Logo Polskiego Radia
Print

Да 5 студзеня ёсьць магчымасьць паўдзельнічаць у праекце «Вандроўкі ў мінулае»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.12.2018 09:27
На кожнай экскурсіі адкрыецца новая цікавая старонку гісторыі горада Менску.
Менск, зіма 2017/2018 г.г.Менск, зіма 2017/2018 г.г.Włodzimierz Pac/Polskie Radio

Яшчэ толькі да 5 студзеня ёсьць магчымасьць паўдзельнічаць у адукацыйна-сацыяльным праекце «Вандроўкі ў мінулае. Free Walking Tours», прысьвечаным пешым вандроўкам па Менску.
На кожнай экскурсіі адкрыецца новая цікавая старонку гісторыі горада. Вас чакаюць сотні фактаў і цікавостак, гарадзкія гісторыі, сьмешныя, незвычайныя і кур’ёзныя выпадкі, легенды і паданьні, прывіды, гісторыя Беларусі на менскіх вуліцах.
Праект «Вандроўкі ў мінулае» працуе згодна з прынцыпам «Free Walking Tours» – гэта бясплатныя пешыя экскурсіі, сацыяльны праект, мэтай якога зьяўляецца азнаямленьне з гісторыяй горада. Такія экскурсіі будуць цікавыя як гасьцям, так і жыхарам горада; экскурсіі такога фармату даўно ладзяцца па ўсім сьвеце і карыстаюцца вялікай папулярнасьцю.
Кожны ахвотны можа прыйсьці на вандроўку, па сканчэньні якой, калі вам спадабалася, вы можаце дапамагчы разьвіцьцю праекта, пакінуўшы чаявыя.
Загадзя запісвацца на вандроўкі ня трэба. Сярэдняя працягласьць экскурсіі – 1,5 гадзіны. Экскурсіі адбываюцца пры наяўнасьці мінімум 10 чалавек. Экскурсіі не адбываюцца ў дождж.
Бліжэйшая адбудзецца 29.12 (субота)
13:00 – Падарожжа ў мінулыя стагодзьдзі (сустракаемся ля галоўнага ўваходу ў тэатар Музкамедыі)
15:00 – Праспэкт (сустракаемся ля дома па адрасе вул. Савецкая, 2)
30.12 (нядзеля)
13:00 – Ад Францішканскай да Дамініканскай (сустракаемся ля ГУМа з боку вуліцы Леніна)
15:00 – Сьцежкамі жыцьця (сустракаемся ля дома па адрасе вул. Карла Маркса, 17)
31.12 (панядзелак)
13:00 – Вандроўка па Ракаўскім прадмесьці і ваколіцах (сустракаемся каля стэлы-помніка першай менскай царкве, якая стаіць паміж ракой і Рэспубліканскім домам фізкультуры, пр. Пераможцаў, 2. ст.м. Няміга)
15:00 – Небясьпечная Ніжнеляхаўская (сустракаемся каля Дома афіцэраў ля танку)

Афіша Нашай Нівы/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт