Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі нацкангрэс назаве кандыдата на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.12.2018 17:34
Кангрэс быў створаны ў маі 2016 году апазыцыйнымі палітыкамі й грамадзкімі дзеячамі, яго ўзначальваюць Мікалай Статкевіч і Ўладзімір Някляеў.
Мікалай Статкевіч (на першым пляне)Мікалай Статкевіч (на першым пляне)Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Беларускі нацыянальны кангрэс назаве кандыдата на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах
У сярэдзіне студзеня Беларускі нацыянальны кангрэс (не зарэгістраваны ў Беларусі) назаве свайго кандыдата на ўдзел у чарговых прэзыдэнцкіх выбарах, паведаміў БелаПАН адзін зь лідараў арганізацыі Мікалай Статкевіч.
Кангрэс быў створаны ў маі 2016 году апазыцыйнымі палітыкамі й грамадзкімі дзеячамі. Сустаршынямі рады БНК зьяўляюцца Мікалай Статкевіч і Ўладзімір Някляеў. У кангрэс уваходзяць 14 рэгіянальных кааліцый.
«Рада БНК 17 студзеня плянуе сабрацца, каб абмеркаваць прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах і іх стратэгіі перамогі, – сказаў Статкевіч. – Мы асьцерагаемся паўтору сытуацыі 2015 году, калі кандыдаты ў прэзыдэнты ўдзельнічалі ў выбарах не дзеля перамогі, а для таго, каб пасьля іх пацьвердзіць перамогу Лукашэнкі».
У БНК разумеюць, што выбараў у Беларусі няма, падкрэсьліў палітык. «Але ігнараваць палітычную кампанію нельга. Мы будзем выкарыстоўваць яе, каб дамагчыся сапраўдных выбараў», – дадаў ён.
У заяве рады БНК, прынятай 20 сьнежня, адзначаецца, што «наступае вызначальны час для Беларусі». Улада давяла краіну «да эканамічнага каляпсу» й «замест эканамічных рэформаў ліхаманкава шукае грошы, каб не дапусьціць сацыяльных выбухаў і бунтаў». «Беларусь апынулася на мяжы канчатковай страты незалежнасьці», – гаворыцца ў заяве. На думку БНК, «зьмена ўлады – гэта адзіная магчымасьць захаваць і абараніць незалежнасьць Беларусі й вярнуць краіну на цывілізаваны шлях разьвіцьця».
У найбліжэйшыя два гады ў Беларусі пройдуць прэзыдэнцкія й парлямэнцкія выбары.
Згодна з заканадаўствам, выбары ў Палату прадстаўнікоў павінны прайсьці не пазьней за 10 верасьня 2020 году, прэзыдэнта – не пазьней за 30 жніўня 2020-га.

У сярэдзіне студзеня Беларускі нацыянальны кангрэс (не зарэгістраваны ў Беларусі) назаве свайго кандыдата на ўдзел у чарговых прэзыдэнцкіх выбарах, паведаміў БелаПАН адзін зь лідараў арганізацыі Мікалай Статкевіч.

Кангрэс быў створаны ў маі 2016 году апазыцыйнымі палітыкамі й грамадзкімі дзеячамі. Сустаршынямі рады БНК зьяўляюцца Мікалай Статкевіч і Ўладзімір Някляеў. У кангрэс уваходзяць 14 рэгіянальных кааліцый.

«Рада БНК 17 студзеня плянуе сабрацца, каб абмеркаваць прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах і іх стратэгіі перамогі, – сказаў Статкевіч. – Мы асьцерагаемся паўтору сытуацыі 2015 году, калі кандыдаты ў прэзыдэнты ўдзельнічалі ў выбарах не дзеля перамогі, а для таго, каб пасьля іх пацьвердзіць перамогу Лукашэнкі».

У БНК разумеюць, што выбараў у Беларусі няма, падкрэсьліў палітык. «Але ігнараваць палітычную кампанію нельга. Мы будзем выкарыстоўваць яе, каб дамагчыся сапраўдных выбараў», – дадаў ён.У заяве рады БНК, прынятай 20 сьнежня, адзначаецца, што «наступае вызначальны час для Беларусі». Улада давяла краіну «да эканамічнага каляпсу» й «замест эканамічных рэформаў ліхаманкава шукае грошы, каб не дапусьціць сацыяльных выбухаў і бунтаў».

«Беларусь апынулася на мяжы канчатковай страты незалежнасьці», – гаворыцца ў заяве. На думку БНК, «зьмена ўлады – гэта адзіная магчымасьць захаваць і абараніць незалежнасьць Беларусі й вярнуць краіну на цывілізаваны шлях разьвіцьця».

У найбліжэйшыя два гады ў Беларусі пройдуць прэзыдэнцкія й парлямэнцкія выбары.Згодна з заканадаўствам, выбары ў Палату прадстаўнікоў павінны прайсьці не пазьней за 10 верасьня 2020 году, прэзыдэнта – не пазьней за 30 жніўня 2020-га.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт