Польскія ваенныя правялі інспэкцыю ў Беларусі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.12.2018 16:30
Інспэкцыя праводзілася ў рамках дамоўленасьці паміж Беларусьсю й Польшчай аб наборы дадатковых мер да Венскага дакумэнта 2011 году.
pixabay.com/Public Domain CC0
Польскія ваенныя правялі інспэкцыю ў Беларусі
Польскія ваенныя правялі інспэкцыю ў Беларусі й наведалі для ацэнкі 6-ю асобную гвардзейскую мэханізаваную брыгаду. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
Паводле Мінабароны, у ходзе інспэкцыі была пацьверджаная адсутнасьць у вызначаным раёне ваеннай дзейнасьці, якая падлягае папярэдняму паведамленьню ў адпаведнасьці з палажэньнямі Венскага дакумэнта 2011 году. Была таксама праведзеная ацэнка інфармацыі, прадстаўленай Беларусьсю дзяржавам-удзельніцам АБСЭ ў дачыненьні да асабістага складу, асноўных сыстэм узбраеньня й ваеннай тэхнікі вайсковай часткі.
Інспэкцыя праводзілася ў рамках дамоўленасьці паміж Беларусьсю й Польшчай аб наборы дадатковых мер да Венскага дакумэнта 2011 году.
Польскія ваенныя правялі інспэкцыю ў Беларусі й наведалі для ацэнкі 6-ю асобную гвардзейскую мэханізаваную брыгаду. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
Паводле Мінабароны, у ходзе інспэкцыі была пацьверджаная адсутнасьць у вызначаным раёне ваеннай дзейнасьці, якая падлягае папярэдняму паведамленьню ў адпаведнасьці з палажэньнямі Венскага дакумэнта 2011 году.
Была таксама праведзеная ацэнка інфармацыі, прадстаўленай Беларусьсю дзяржавам-удзельніцам АБСЭ ў дачыненьні да асабістага складу, асноўных сыстэм узбраеньня й ваеннай тэхнікі вайсковай часткі.
Інспэкцыя праводзілася ў рамках дамоўленасьці паміж Беларусьсю й Польшчай аб наборы дадатковых мер да Венскага дакумэнта 2011 году.
зьвязда/вс