Logo Polskiego Radia
Print

Forbes зьмясьціў Беларусь на 88-е месца ў рэйтынгу краін для бізнэсу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.12.2018 15:26
Беларусь саступае ўсім сваім суседзям: Украіне (77-е месца), Расеі (55-е), Латвіі (36-е), Польшчы (34-е) і Летуве (27-е).
pixabay.com/Public Domain CC0

Forbes зьмясьціў Беларусь на 88-е месца ў рэйтынгу краін для бізнэсу
Амэрыканскі часопіс Forbes на сваім сайце прадставіў штогадовы рэйтынг лепшых краін для вядзеньня бізнэсу. Лідарам рэйтынгу другі раз запар стала Вялікабрытанія, а Беларусь разьмясьцілася на сьціплым 88-м месцы.
У топ-10 лепшых краін для вядзеньня бізнэсу, на думку Forbes, увайшлі Вялікабрытанія (яна ж узначальвала рэйтынг у мінулым годзе), Швэцыя, Ганконг, Нідэрлянды, Новая Зэляндыя, Канада, Данія, Сынгапур, Аўстралія й Швэйцарыя.
Самыя горшыя ўмовы для вядзеньня бізнэсу назіраюцца ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, якая заняла ў рэйтынгу самае апошняе месца (161-е). Побач з ёй разьмясьціліся Конга і Гвінэя-Бісаў.
Беларусь часопіс зьмясьціў на 88-е месца – паміж Малдовай і Барбадасам. Рэспубліка саступае ўсім сваім суседзям: Украіне (77-е месца), Расеі (55-е), Латвіі (36-е), Польшчы (34-е) і Летуве (27-е).
Аўтары рэйтынгу пры яго складаньні ўлічвалі 15 розных фактараў, у тым ліку ВУП на душу насельніцтва, падаткаабкладаньне, узроўні карупцыі й бюракратыі, абарону правоў уласнасьці, палітычныя рызыкі, памер рынку й іншыя.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт