У картатэцы агентаў латвійскага КДБ знайшліся дзясяткі беларусаў
У картатэцы агентаў КДБ Латвійскай ССР знайшліся дзясяткі беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. Нацыянальны архіў Латвіі пачаў публікацыю адсканаваных картак у адпаведнасьці з рашэньнем Сэйма. Сярод іх – вядомыя латвійскія палітыкі, кіраўнік Праваслаўнай царквы ў гэтай краіне ды іншыя вядомыя асобы.
У картцы пазначаны імя, імя па бацьку, прозьвішча, год і месца нараджэньня, адрас, месца працы й пасада, нацыянальнасьць, адукацыя, прыналежнасьць да партыі. Там ёсьць таксама псэўданім, нумар асабістай справы, час вярбоўкі, прозьвішча супрацоўніка КДБ, які зьдзейсьніў вярбоўку. Так, Эўрарадыё адшукала дадзеныя пра Маркса Вішніцкага («Васілій») з Бабруйска, Арыну Ларыёнаву («Лера») з Дрысенскага раёну, Міхаіла Махновіча («Котт») з Мазырскага раёну, Сяргея Лукянава (ці Лук'янава, «Перконс») з Рыгі, Вячаслава Ляшкевіча з Міёрскага раёну, «кандыдата ў агенты на асаблівы пэрыяд» і шматлікіх іншых. Савецкая дзяржбясьпека зацікавілася імі ў 1980-я гады.
У картатэцы агентаў КДБ Латвійскай ССР знайшліся дзясяткі беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. Нацыянальны архіў Латвіі пачаў публікацыю адсканаваных картак у адпаведнасьці з рашэньнем Сэйма. Сярод іх – вядомыя латвійскія палітыкі, кіраўнік Праваслаўнай царквы ў гэтай краіне ды іншыя вядомыя асобы.
У картцы пазначаны імя, імя па бацьку, прозьвішча, год і месца нараджэньня, адрас, месца працы й пасада, нацыянальнасьць, адукацыя, прыналежнасьць да партыі. Там ёсьць таксама псэўданім, нумар асабістай справы, час вярбоўкі, прозьвішча супрацоўніка КДБ, які зьдзейсьніў вярбоўку.
Так, Эўрарадыё адшукала дадзеныя пра Маркса Вішніцкага («Васілій») з Бабруйска, Арыну Ларыёнаву («Лера») з Дрысенскага раёну, Міхаіла Махновіча («Котт») з Мазырскага раёну, Сяргея Лукянава (ці Лук'янава, «Перконс») з Рыгі, Вячаслава Ляшкевіча з Міёрскага раёну, «кандыдата ў агенты на асаблівы пэрыяд» і шматлікіх іншых. Савецкая дзяржбясьпека зацікавілася імі ў 1980-я гады.
вс