Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы спажываюць занадта мала малака

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.12.2018 14:31
Паводле ацэнак экспэртаў, сярэднестатыстычны жыхар Беларусі за год зьядае і выпівае малочных прадуктаў практычна на траціну менш шараговага эўрапейца.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларусы спажываюць занадта мала малака
Усяго толькі 259 кг на аднаго чалавека, менавіта столькі спажывае сярэднестатыстычны Беларус. Аднак сусьветная арганізацыя аховы здароўя вызначыла аптымальную норму спажываньня малака – 330-340 кг на год. Паводле ацэнак экспэртаў, сярэднестатыстычны жыхар Беларусі за год зьядае і выпівае малочных прадуктаў практычна на траціну менш шараговага эўрапейца.
Беларускія навукоўцы даказалі: спажываньне малочных прадуктаў станоўча ўплывае на якасьць харчаваньня. У сваю чаргу, ад яго шмат у чым залежыць стан здароўя чалавека.
Вынікі рэгулярных мэдыцынскіх абсьледаваньняў, паказалі, што ў дзяцей, якія рэгулярна спажываюць кісламалочныя прадукты, на 30% зьнізілася частата прастудных захворваньняў, а ў дзяцей, якія ўсё ж прастуджваюцца, пэрыяд выздараўленьня скараціўся на 30-40%.
паводле https://naviny.by/new/20181219/1545225122-belorusy-potreblyayut-nedostatochno-moloka


Усяго толькі 259 кг на аднаго чалавека, менавіта столькі спажывае сярэднестатыстычны Беларус. Аднак Сусьветная Арганізацыя Аховы Адароўя вызначыла аптымальную норму спажываньня малака – 330-340 кг на год. Паводле ацэнак экспэртаў, сярэднестатыстычны жыхар Беларусі за год зьядае і выпівае малочных прадуктаў практычна на траціну менш шараговага эўрапейца.

Беларускія навукоўцы даказалі: спажываньне малочных прадуктаў станоўча ўплывае на якасьць харчаваньня. У сваю чаргу, ад яго шмат у чым залежыць стан здароўя чалавека.

Вынікі рэгулярных мэдыцынскіх абсьледаваньняў, паказалі, што ў дзяцей, якія рэгулярна спажываюць кісламалочныя прадукты, на 30% зьнізілася частата прастудных захворваньняў, а ў дзяцей, якія ўсё ж прастуджваюцца, пэрыяд выздараўленьня скараціўся на 30-40%.

паводле naviny.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт