Прэс-сакратара АГП Ганну Красуліну ня будуць высылаць зь Беларусі
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        19.12.2018 14:08
                    
                    «У любым выпадку працягну супрацоўніцтва з АГП – гэта мае сябры й калегі, мая каманда, кінуць якую нельга».
                
                         Актывістка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красулінафота: Аб'яднаная грамадзянская партыя
Актывістка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красулінафота: Аб'яднаная грамадзянская партыя
                     
Прэс-сакратара АГП Ганну Красуліну ня будуць высылаць зь Беларусі
19 сьнежня суд Маскоўскага раёна Менска адмяніў папярэдняе рашэньне аддзела па грамадзянству і міграцыі, паводле якога, прэс-сакратара АГП Ганну Красуліну чакала дэпартацыя на год.
Нагадаем, яна жыла ў Беларусі, але мела расейскае грамадзянства. Красуліна была тройчы адміністратыўна пакараная (за ўдзел у апазыцыйных акцыях, а таксама за безьбілетны праезд), што стала падставай для дэпартацыі.
Ганна Красуліна паведаміла, што падавала скаргу – і суд нечакана задаволіў яе. Цяпер яна застаецца ў Беларусі. Кажа, будзе вырашаць пытаньне з атрыманьнем беларускага грамадзянства.
«У любым выпадку працягну супрацоўніцтва з АГП – гэта мае сябры й калегі, мая каманда, кінуць якую нельга», – сказала Красуліна.
паводле 
 
паводле nina.nn.by/эж