Парлямэнт Беларусі адзінагалосна прыняў бюджэт на 2019 год
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
19.12.2018 11:49
Дэпутаты атрымалі выніковы праект бюджэту-2019 увечары ў панядзелак, а ўжо раніцай у сераду яго прынялі ў другім чытаньні й адпраўляюць на зацьвярджэньне ў Савет Рэспублікі.
screen/radyjo.net
Парлямэнт Беларусі адзінагалосна прыняў бюджэт на 2019 год
Палата прадстаўнікоў у сераду, 19 сьнежня, прыняла праект бюджэту Беларусі на 2019-ы год у другім чытаньні. «За» прагаласаваў 101 дэпутат, «супраць» не галасаваў ніхто.
Дэпутаты атрымалі выніковы праект бюджэту-2019 увечары ў панядзелак, а ўжо раніцай у сераду яго прынялі ў другім чытаньні й адпраўляюць на зацьвярджэньне ў Савет Рэспублікі. Пасьля адабрэньня верхняй палатай бюджэт-2019 адправіцца на подпіс кіраўніку дзяржавы.
Праект бюджэту-2019 паступіў у профільную парлямэнцкую камісію 10 кастрычніка, паведаміў сьпікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Праз некаторы час яго адправілі на дапрацоўку, якая заняла два месяцы. За гэты час у бюджэт былі ўнесеныя толькі касмэтычныя зьмены.
Палата прадстаўнікоў у сераду, 19 сьнежня, прыняла праект бюджэту Беларусі на 2019-ы год у другім чытаньні. «За» прагаласаваў 101 дэпутат, «супраць» не галасаваў ніхто.
Дэпутаты атрымалі выніковы праект бюджэту-2019 увечары ў панядзелак, а ўжо раніцай у сераду яго прынялі ў другім чытаньні й адпраўляюць на зацьвярджэньне ў Савет Рэспублікі. Пасьля адабрэньня верхняй палатай бюджэт-2019 адправіцца на подпіс кіраўніку дзяржавы.
Праект бюджэту-2019 паступіў у профільную парлямэнцкую камісію 10 кастрычніка, паведаміў сьпікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка. Праз некаторы час яго адправілі на дапрацоўку, якая заняла два месяцы. За гэты час у бюджэт былі ўнесеныя толькі касмэтычныя зьмены.
euroradio.fm/эж