Logo Polskiego Radia
Print

„Белавія” пачала выконваць рэйсы па маршруце Менск-Варонеж

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.12.2018 10:11
Палёты па гэтым маршруце будуць ажыцьцяўляцца на рэгулярнай аснове чатыры разы на тыдзень.
Kolossos - pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

„Белавія” 17 сьнежня выканала першы рэгулярны рэйс па маршруце Менск - Варонеж - Менск.

Як паведамляе прэс-служба авіякампаніі, палёты па гэтым маршруце будуць ажыцьцяўляцца на рэгулярнай аснове чатыры разы на тыдзень з вылетам з Менска ў 23.05 па панядзелках, серадах, чацьвяргах і суботах і прыбыцьцём у Міжнародны аэрапорт Варонеж на наступны дзень у 00.30.

Зваротны рэйс з Варонежа плянуецца ажыцьцяўляць з вылетам у 05.35 па аўторках, чацьвяргах, пятніцах і нядзелях з прыбыцьцём у Нацыянальны аэрапорт Менск у 07.05. Час для ўсіх аэрапортаў мясцовы.

Палёты будуць ажыцьцяўляцца на паветраных суднах CRJ-100/200 умяшчальнасьцю 50 пасажыраў. Час у дарозе складзе каля 1 гадзіны 20 хвілін.

Кошт авіябілетаў у адзін бок складае ад 96 эўра, уключаючы таксы й зборы, і ад 179 эўра - туды-назад.

Аэрапорт Варонежа стане дзясятым расейскім аэрапортам у маршрутнай сетцы „Белавія”. На гэты момант беларускі перавозчык выконвае рэгулярныя рэйсы ў наступныя аэрапорты Расеі: маскоўскі аэрапорт Дамадзедава, аэрапорт Маскоўскай вобласьці Жукоўскі, міжнародныя аэрапорты Пулкава (Санкт-Пецярбург), Краснадар, Стрыгіна, Сочы, Храброва (Калінінград), Казань і Растоў-на-Доне.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт