Logo Polskiego Radia
Print

Спыняецца дзеяньне ўказу аб ілжэпрадпрымальніцтве

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.12.2018 17:01
Дакумэнт дзейнічаў з 2012 году і быў накіраваны на барацьбу з ілжэпрадпрымальніцтвам і ўхіленьнем ад выплаты падаткаў.
pixabay.com/CC0

Бізнэсоўцы перамаглі. Спыняецца дзеяньне ўказу аб ілжэпрадпрымальніцтве
Дзеяньне ўказу № 488 «Аб некаторых захадах у папярэджваньні незаконнай мінімізацыі сумаў падатковых абавязаньняў» спыняецца ў Беларусі з 1 студзеня 2019 году. Пра гэта сёньня паведаміў у Палаце прадстаўнікоў намесьнік міністра фінансаў Дзьмітры Кійко.
Дакумэнт дзейнічаў з 2012 году і быў накіраваны на барацьбу з ілжэпрадпрымальніцтвам і ўхіленьнем ад выплаты падаткаў. Кійко патлумачыў, што ў новай рэдакцыі Падатковага кодэксу паняцьця «ілжэпрадпрымальніцтва» наагул ня будзе.
Апазыцыйная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая неўзабаве пасьля свайго абраньня пачала кампанію за выключэньне крымінальнага артыкулу за ілжэпрадпрымальніцтва з заканадаўства. Яна тлумачыла свае захады тым, што крымінальнае пакараньне за нібыта ілжэпрадпрымальніцтва «моцна стрымлівае разьвіцьцё прадпрымальніцтва і дзелавой ініцыятывы».
Намесьнік міністра фінансаў, які прадстаўляў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў новую рэдакцыю Падатковага кодэксу, заявіў, што адмена крымінальнай адказнасьці за так званую ілжэпрадпрымальніцкую дзейнасьць узгодненая з кіраўніком дзяржавы.

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт