Logo Polskiego Radia
Print

На заробкі за мяжу выехала прыкладна на 25% больш беларусаў, чым у мінулым

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.12.2018 15:51
Трэнды міграцыйнай актыўнасьці беларусаў, асабліва ў галіне працоўнай міграцыі, з кожным годам толькі павялічваюцца.
radyjo.net/А.Вялічка

У гэтым годзе выехала на заробкі за мяжу прыкладна на 25% больш беларусаў, чым у мінулым
Па выніках гэтага года колькасьць беларусаў, якія выяжджаюць працаваць у іншыя краіны, павялічыцца амаль на 25%. Пра гэта распавёў начальнік дэпартамэнта па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.
- Трэнды міграцыйнай актыўнасьці беларусаў, асабліва ў галіне працоўнай міграцыі, з кожным годам толькі павялічваюцца. Мы ў рамках афіцыйнай статыстыкі будзем канстатаваць па выніках года павелічэньне практычна на 25% колькасьці грамадзян Беларусі, якія выяжджаюць за мяжу, - распавёў начальнік дэпартамэнта па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.
Паводле яго слоў, многія едуць у краіны Эўразьвязу.
- У першую чаргу ў Рэспубліку Польшча, якая прымяняе досыць спрошчаную працэдуру працоўнай дзейнасьці беларусаў. Таксама - у Расейскую Фэдэрацыю і некаторыя іншыя краіны.
Раней паведамлялася, што за 9 месяцаў гэтага года на заробкі за мяжу зьехала 9053 чалавека.

Па выніках гэтага года колькасьць беларусаў, якія выяжджаюць працаваць у іншыя краіны, павялічыцца амаль на 25%. Пра гэта распавёў начальнік дэпартамэнта па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

- Трэнды міграцыйнай актыўнасьці беларусаў, асабліва ў галіне працоўнай міграцыі, з кожным годам толькі павялічваюцца. Мы ў рамках афіцыйнай статыстыкі будзем канстатаваць па выніках года павелічэньне практычна на 25% колькасьці грамадзян Беларусі, якія выяжджаюць за мяжу, - распавёў начальнік дэпартамэнта па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Паводле яго слоў, многія едуць у краіны Эўразьвязу.- У першую чаргу ў Рэспубліку Польшча, якая прымяняе досыць спрошчаную працэдуру працоўнай дзейнасьці беларусаў. Таксама - у Расейскую Фэдэрацыю і некаторыя іншыя краіны.

Раней паведамлялася, што за 9 месяцаў гэтага года на заробкі за мяжу зьехала 9053 чалавека.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт