Родныя і блізкія асуджаных па некаторых рэзанансных крымінальных справах запатрабавалі сустрэчы з кіраўніцтвам Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў МУС Беларусі.
Разам з прадстаўнікамі грамадзкасьці, актывістамі «Эўрапейскай Беларусі» і Форуму «Свабода палітвязьням» раніцай 18 сьнежня яны прыйшлі да будынку ДВП на вуліцу Брылеўскую, каб перадаць кіраўніцтву дэпартамэнта свой калектыўны зварот.
Маці Тараса Аватарава, Ільлі Валовіка і некаторых іншых перажываюць за жыцьцё сваіх дзяцей і вельмі занепакоеныя тымі жорсткімі ўмовамі ўтрыманьня, у якіх яны адбываюць пакараньне.
У 10 гадзін раніцы каля будынку ДВП сабраліся маці Тараса Аватарава Людміла Посьпіх, бацька Расьціслава Сьветчыкава, актывісты Максім Вінярскі, Вольга Нікалайчык і некаторыя іншыя.
Людміла Посьпіх паведаміла журналістам, што сваякі зьбіраюцца пісаць зварот аб патрабаваньні спыніць катаваньні ў дачыненьні да асуджаных і наладзіць сыстэму назіраньня ў калёніях з удзелам міжнародных структураў, каб спыніць бязьмежжа адміністрацыі пэнітэнцыярных устаноў.
«Зьдзекі і катаваньні над беларускімі грамадзянамі, якія знаходзяцца за кратамі ў беларускіх турмах, перайшлі ўсе межы. Сёньня прадстаўнікі беларускай грамадзкасьці, розных рухаў і плыняў, мусяць стаць на бок гэтых мацярок, гэтых бацькоў, каб разам прадухіліць пагрозы жыцьцю і Тарасу Аватараву, і Міхаілу Жамчужнаму, і многім іншым. Мы падрыхтавалі калектыўны зварот ад грамадзкасьці, творчай інтэлігенцыі Беларусі, вэтэранаў працы, былых вайскоўцаў, актывістаў, каб урэшце спыніць зьдзекі і катаваньні ў пэнітэнцыярнай сыстэме Беларусі», – заявіла Вольга Нікалайчык.
Супрацоўнікі Дэпартамэнта выклікалі нарад міліцыі, а бацькоў асуджаных і некалькі журналістаў прапусьцілі ў памяшканьне для перадачы пэтыцыі. Супрацоўнік Кастрычніцкага РУУС паведаміў, што іх выклікалі да Дэпартамэнта для аховы грамадзкага парадку, і што размова пра несанкцыянаваны сход не ішла.
Праз некаторы час сваякі зьняволеных змаглі перадаць калектыўны зварот кіраўніцтву ДВП.
....
Родныя і блізкія асуджаных па некаторых рэзанансных крымінальных справах запатрабавалі сустрэчы з кіраўніцтвам Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў МУС Беларусі.
Разам з прадстаўнікамі грамадзкасьці, актывістамі «Эўрапейскай Беларусі» і Форуму «Свабода палітвязьням» раніцай 18 сьнежня яны прыйшлі да будынку ДВП на вуліцу Брылеўскую, каб перадаць кіраўніцтву дэпартамэнта свой калектыўны зварот.
Маці Тараса Аватарава, Ільлі Валовіка і некаторых іншых перажываюць за жыцьцё сваіх дзяцей і вельмі занепакоеныя тымі жорсткімі ўмовамі ўтрыманьня, у якіх яны адбываюць пакараньне.
У 10 гадзін раніцы каля будынку ДВП сабраліся маці Тараса Аватарава Людміла Посьпіх, бацька Расьціслава Сьветчыкава, актывісты Максім Вінярскі, Вольга Нікалайчык і некаторыя іншыя.
Людміла Посьпіх паведаміла журналістам, што сваякі зьбіраюцца пісаць зварот аб патрабаваньні спыніць катаваньні ў дачыненьні да асуджаных і наладзіць сыстэму назіраньня ў калёніях з удзелам міжнародных структураў, каб спыніць бязьмежжа адміністрацыі пэнітэнцыярных устаноў.
«Зьдзекі і катаваньні над беларускімі грамадзянамі, якія знаходзяцца за кратамі ў беларускіх турмах, перайшлі ўсе межы. Сёньня прадстаўнікі беларускай грамадзкасьці, розных рухаў і плыняў, мусяць стаць на бок гэтых мацярок, гэтых бацькоў, каб разам прадухіліць пагрозы жыцьцю і Тарасу Аватараву, і Міхаілу Жамчужнаму, і многім іншым. Мы падрыхтавалі калектыўны зварот ад грамадзкасьці, творчай інтэлігенцыі Беларусі, вэтэранаў працы, былых вайскоўцаў, актывістаў, каб урэшце спыніць зьдзекі і катаваньні ў пэнітэнцыярнай сыстэме Беларусі», – заявіла Вольга Нікалайчык.
Супрацоўнікі Дэпартамэнта выклікалі нарад міліцыі, а бацькоў асуджаных і некалькі журналістаў прапусьцілі ў памяшканьне для перадачы пэтыцыі. Супрацоўнік Кастрычніцкага РУУС паведаміў, што іх выклікалі да Дэпартамэнта для аховы грамадзкага парадку, і што размова пра несанкцыянаваны сход не ішла.Праз некаторы час сваякі зьняволеных змаглі перадаць калектыўны зварот кіраўніцтву ДВП.
Вясна/ав